Кампетэнцыя Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ў пытаннях рэгулявання мікрафінансавай дзейнасці

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2019 г. № 394 "Аб прадастаўленні і прыцягненні пазык" (далей – Указ № 394) Нацыянальны банк:

  • ажыццяўляе рэгуляванне адносін, што ўзнікаюць пры ажыццяўленні мікрафінансавай дзейнасці*;
  • ажыццяўляе рэгуляванне адносін, што ўзнікаюць пры прыцягненні некамерцыйнымі мікрафінансавымі арганізацыямі грашовых сродкаў ад сваіх членаў, якія не з'яўляюцца заснавальнікамі;
  • ажыццяўляе кантроль за выкананнем мікрафінансавымі арганізацыямі, а таксама юрыдычнымі асобамі, якія ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі маюць права ажыццяўляць мікрафінансавую дзейнасць, заканадаўства, што рэгулюе парадак ажыццяўлення мікрафінансавай дзейнасці і прыцягнення грашовых сродкаў, у тым ліку шляхам правядзення па месцы знаходжання Нацыянальнага банка праверак на падставе вывучэння дакументаў, справаздачнасці і іншай інфармацыі, атрыманых ім у адпаведнасці з заканадаўствам, без выпатрабавання іншых дакументаў (камеральныя праверкі);
  • мае права накіраваць прадпісанне аб забароне прыцягнення грашовых сродкаў, прадпісанне аб забароне прадастаўлення мікрапазык, патрабаванне аб прыняцці некамерцыйнай мікрафінансавай арганізацыяй мер па паляпшэнні яе фінансавага стану, патрабаванне аб адхіленні ад займаемай пасады кіраўніка мікрафінансавай арганізацыі, патрабаванне аб прызначэнні кіраўніка мікрафінансавай арганізацыі, які адпавядае кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі (ва ўстаноўленых Указам № 394 выпадках);
  • разглядае ў адпаведнасці з заканадаўствам звароты спажыўцоў паслуг, што аказваюцца мікрафінансавымі арганізацыямі, а таксама юрыдычнымі асобамі, якія ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі маюць права ажыццяўляць мікрафінансавую дзейнасць, і пры выяўленні парушэнняў правоў спажыўцоў накіроўвае прадпісанні аб спыненні парушэнняў правоў спажыўцоў, абавязковыя для выканання названымі арганізацыямі, альбо прымае iншыя меры ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, заканадаўствам аб абароне правоў спажыўцоў;
  • вядзе рэестр мікрафінансавых арганізацый у вызначаным ім парадку;
  • устанаўлівае патрабаванні да зместу правіл прадастаўлення мікрафінансавымі арганізацыямі мікрапазык;
  • устанаўлівае парадак прадстаўлення мікрафінансавай арганізацыяй да прадастаўлення мікрапазыкі асобам, зацікаўленым у атрыманні мікрапазыкі, і пазычальнікам інфармацыі, прадугледжанай пунктам 15 Палажэння аб парадку ажыццяўлення мікрафінансавай дзейнасці, зацверджанага Указам № 394;
  • устанаўлівае аб'ём і парадак раскрыцця інфармацыі аб ажыццяўляемай мікрафінансавай арганізацыяй дзейнасці і сваім фінансавым стане шляхам размяшчэння такой інфармацыі ў даступным для агляду і азнаямлення месцы, размешчаным у месцах прадастаўлення мікрапазык (заключэння дагавораў мікрапазыкі), а таксама на сайце (сайтах) мікрафінансавай арганізацыі ў глабальнай камп‘ютарнай сетцы Інтэрнэт;
  • устанаўлiвае формы, аб'ём, змест, тэрміны і парадак прадстаўлення мікрафінансавай арганізацыяй у Нацыянальны банк справаздачнасці і іншай інфармацыі;
  • мае права ўстанаўліваць гранічныя памеры атрымліваемых пазыкадаўцам з пазычальніка працэнтаў у гадавым вылічэнні (гадавой працэнтнай стаўкі) па мікрапазыках, якія прадастаўляюцца мікрафінансавымі арганізацыямі;
  • мае права выступаць заказчыкам аўдытарскай паслугі па правядзенні аўдыту бухгалтарскай і (або) фінансавай справаздачнасці некамерцыйнай мікрафінансавай арганізацыі;
  • растлумачвае пытанні прымянення Указа № 394.

* Мікрафінансавай дзейнасцю прызнаецца дзейнасць па прадастаўленні трох і больш пазык на працягу каляндарнага месяца аднаму або некалькім пазычальнікам у суме, якая не перавышае 15 000 базавых велічынь на аднаго пазычальніка на дзень заключэння дагавора (пункт 1 Указа № 394)