НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Ламбардны спіс каштоўных папер, якія прымаюцца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь у якасці забеспячэння ламбардных і іншых крэдытаў



п/п
Найменне каштоўных паперКаэфіцыент забеспячэння абавязацельстваў
1.Дзяржаўныя аблігацыі Рэспублікі Беларусь, намініраваныя ў беларускіх рублях0,95
2.Дзяржаўныя аблігацыі Рэспублікі Беларусь, намініраваныя ў свабодна канверсоўнай валюце0,95
21.Аблігацыі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, намініраваныя ў замежнай валюце0,95
3.Аблігацыі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, намініраваныя ў беларускіх рублях0,95
31.Аблігацыі адкрытага акцыянернага таварыства "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь", намініраваныя ў беларускіх рублях0,95
4.Аблігацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, намініраваныя ў беларускіх рублях, з забеспячэннем0,9
5.Аблігацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, намініраваныя ў беларускіх рублях, без забеспячэння0,8
6.Аблігацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, намініраваныя ў беларускіх рублях, з забеспячэннем0,8
7.Аблігацыі банкаў, выпушчаныя ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 2006 г. № 537 "Аб выпуску банкамі аблігацый" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 142, 1/7862)0,8
71.Аблігацыі банкаў, намініраваныя ў беларускіх рублях, прадметам закладу па якіх з'яўляюцца закладныя і (або) нерухомая маёмасць, зарэгістраваная ў адзіным дзяржаўным рэгістры нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй0,8
8.Аблігацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, намініраваныя ў беларускіх рублях, без забеспячэння0,75
9.Аблігацыі банкаў, выпушчаныя ў адпаведнасці з падпунктам 1.8 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 красавіка 2006 г. № 277 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання рынку каштоўных папер" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 71, 1/7529), намініраваныя ў беларускіх рублях0,7
10.Біржавыя аблігацыі банкаў, выпушчаныя ў адпаведнасці з падпунктам 1.10 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 красавіка 2006 г. № 277, намініраваныя ў беларускіх рублях0,6

Каштоўныя паперы, уключаныя ў ламбардны спіс, прымаюцца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь у якасці забеспячэння ламбардных і іншых крэдытаў пры выкананні наступных умоў:

  • паперы дапушчаны да абарачэння на таргах у адкрытым акцыянерным таварыстве "Беларуская валютна-фондавая біржа";
  • банк, які прадастаўляе каштоўныя паперы ў заклад, не з'яўляецца эмітэнтам такіх каштоўных папер.

Апошняе рашэнне аб змяненні ламбарднага спіса:   

Гісторыя змянення ламбарднага спіса: