НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Камітэт па манетарнай палітыцы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

Камітэт па манетарнай палітыцы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (далей – Камітэт) з'яўляецца калегіяльным органам, які ажыццяўляе выпрацоўку мер грашова-крэдытнай палітыкі і каардынацыю аператыўнай дзейнасці структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарату Нацыянальнага банка па рэалізацыі манетарнай палітыкі.

На пасяджэннях Камітэта прымаюцца рашэнні аб параметрах грашова-крэдытнай палітыкі, аб змяненні працэнтных ставак па аперацыях Нацыянальнага банка на фінансавым рынку, аб змяненні настроек сістэмы аперацый Нацыянальнага банка і інш.

Кіруе дзейнасцю Камітэта Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка. Членамі Камітэта па пасадзе з'яўляюцца кіраўнікі падраздзяленняў Нацыянальнага банка, якія ўдзельнічаюць у выпрацоўцы і рэалізацыі мер грашова-крэдытнай палітыкі.

Пасяджэнні Камітэта праводзяцца па меры неабходнасці.


Састаў Камітэта па манетарнай палітыцы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь


1. Калаур П. У. Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка
(старшыня Камітэта)
2. Надольны Т. Ю. першы намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка
(намеснік старшыні Камітэта)
3. Грэбянко С.У. намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення манетарных аперацый
(сакратар Камітэта)
Члены камітэта:
4. Калечыц С. У. намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка
5. Мурын Д. Л. начальнік Галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі
і эканамічнага аналізу
6. Макараў І. І. начальнік Галоўнага ўпраўлення манетарных аперацый
7. Горегляд Д.І. намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення міжнародных аперацый
8. Ляднiцкая І. А. начальнік Галоўнага ўпраўлення рэгулявання банкаўскіх аперацый