Агляд інфляцыі. Май 2019 года

У маі 2019 г. гадавы прырост спажывецкіх цэн павялічыўся на 0,7 працэнтнага пункта і склаў 6,2 працэнта.

Адносна красавіка спажывецкія цэны ў маі 2019 г. выраслі на 0,3 працэнта.

Прырост спажывецкіх цэн
(у працэнтах да адпаведнага месяца папярэдняга года)

Дынаміка цэнавых індыкатараў
(у гадавым выражэнні)

Базавая інфляцыя
(у працэнтах да адпаведнага месяца папярэдняга года)

Адміністрацыйна рэгулюемыя цэны і тарыфы
(у працэнтах да адпаведнага месяца папярэдняга года)

Сезонныя цэны (на плодаагароднінную прадукцыю)
(у працэнтах да адпаведнага месяца папярэдняга года)

Агрэгіраваны паказчык трэндавай інфляцыі
(у працэнтах да адпаведнага месяца папярэдняга года)

Агульная характарыстыка змянення спажывецкіх цэн

Павелічэнне гадавых тэмпаў росту спажывецкіх цэн у маі 2019 г. абумоўлена больш хуткай дынамікай сезонных цэн і базавай інфляцыі пры захаванні тэмпу росту рэгулюемых цэн і тарыфаў практычна на ранейшым узроўні.

Гадавая базавая інфляцыя ў маі 2019 г. паскорылася да 5,2 працэнта (4,6 працэнта месяцам раней). На фоне нізкіх тэмпаў росту цэн у харчовым сегменце спажывецкага рынку ў маі мінулага года ўплыў неспрыяльнай кан'юнктуры рынку сельскагаспадарчай прадукцыі, які захоўваецца, абумовіў фарміраванне ў справаздачным месяцы больш высокіх тэмпаў росту цэн на большасць відаў харчовых тавараў, што стала асноўным фактарам паскарэння базавай інфляцыі ў гадавым выражэнні. З боку нехарчовых тавараў асноўны ўплыў на дынаміку індыкатара ў маі 2019 г. аказаў рост цэн на абутак.

Трэндавая інфляцыя паскорылася на 0,3 працэнтнага пункта ў гадавым выражэнні і склала 4,6 працэнта ў маі 2019 г. Сярэдняя інтэнсіўнасць прыросту спажывецкіх цэн таксама склала 4,6 працэнта.

Гадавыя тэмпы росту рэгулюемых цэн і тарыфаў у апошнія тры месяцы захоўваюцца практычна на адным узроўні. У маі 2019 г. іх прырост у гадавым выражэнні павялічыўся на 0,1 працэнтнага пункта і склаў 8,2 працэнта, як і ў сакавіку 2019 г. Асноўны ўклад у гадавы прырост рэгулюемых цэн і тарыфаў па-ранейшаму ўносіць павышэнне цэн на аўтамабільнае паліва.

Рост цэн на плодаагароднінную прадукцыю ў гадавым выражэнні паскорыўся з 4 да 9,5 працэнта ў маі 2019 г. Больш высокія гадавыя тэмпы росту цэн у цэлым па групе шмат у чым абумоўлены ўплывам нізкага ўраджаю асобных культур у мінулым годзе, які захоўваецца, што выражаецца ў паскораным росце цэн адпаведных пазіцый спажывецкага рынку (цыбуля рэпчатая, морква, часнок). Таксама адносна мая 2018 г. адзначаецца значнае паскарэнне росту цэн на бананы, бульбу, агуркі свежыя.

Дынаміка спажывецкіх цэн
(у гадавым выражэнні)

Дынаміка паказчыкаў інфляцыі
(у гадавым выражэнні)

Метадалагічныя тлумачэнні  Архіў