Семінары "Практычныя аспекты правядзення Нацыянальным банкам аперацый на ўнутраным фінансавым рынку"

Галоўнае ўпраўленне манетарных аперацый Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь да 2017 года рэгулярна праводзіла семінары "Практычныя аспекты грашова-крэдытнай палітыкі". З 2017 года правядзеннем семінара з новай назвай "Практычныя аспекты правядзення Нацыянальным банкам аперацый на ўнутраным фінансавым рынку" займаецца Галоўнае ўпраўленне аперацый на фінансавых рынках, створанае на базе Галоўнага ўпраўлення манетарных аперацый і Галоўнага ўпраўлення міжнародных аперацый у сувязі з аптымізацыяй Нацыянальным банкам структуры кіравання аперацыямі на фінансавых рынках.

Састаў удзельнікаў:

Дырэктары казначэйстваў, кіраўнікі і спецыялісты падраздзяленняў банкаў, якія займаюцца кіраваннем рэсурсамі (ліквіднасцю), аперацыямі з каштоўнымі паперамі, работай на фінансавых рынках.

Мэты правядзення семінараў:

  • разуменне ўдзельнікамі рынку стратэгіі дзеянняў Нацыянальнага банка на фінансавым рынку;
  • асвятленне пытанняў прымянення інструментарыя Нацыянальнага банка ва ўвязцы з макраэканамічнай і грашова-крэдытнай палітыкай;
  • паглыбленне навыкаў і абмен вопытам па пытаннях кіравання рэсурсамі камерцыйнага банка і работы на фінансавым рынку.

У ходзе семінараў падрабязна разглядаюцца практычныя і метадалагічныя аспекты прымянення інструментаў Нацыянальнага банка. Асаблівая ўвага надаецца аперацыям Нацыянальнага банка на фінансавым рынку, пытанням прагназавання і рэгулявання ліквіднасці банкаўскай сістэмы, функцыянаванню і развіццю грашовага, валютнага і фондавага рынкаў, перспектывам развіцця нацыянальнай плацежнай сістэмы.

Праграма семінараў прадугледжвае абмеркаванне пытанняў уздзеяння грашова-крэдытнай палітыкі Нацыянальнага банка на стратэгію і тактыку банкаў, а таксама абмен вопытам па пытаннях удасканалення плацежных адносін, арганізацыі кіравання рэсурсамі ў банках, аптымізацыі структуры балансу.

Месца правядзення: Вучэбны цэнтр Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

Перыядычнасць: 1 раз у год

Дэталёвая інфармацыя аб семінарах:

№ 38 3 - 4 мая 2018 г. Праграма Удзельнікі
№ 37 29 - 30 мая 2017 г. Праграма Удзельнікі
№ 36 23 - 24 мая 2016 г. Праграма Удзельнікі
№ 35 18 - 20 мая 2015 г. Праграма Удзельнікі
№ 34 12 - 14 мая 2014 г. Праграма Удзельнікі
№ 33 6 - 7 мая 2013 г. Праграма Удзельнікі
№ 32 26 - 28 лістапада 2012 г. Праграма Удзельнікі
№ 31 9 - 11 лістапада 2011 г. Праграма Удзельнікі
№ 30 11 - 13 мая 2011 г. Праграма Удзельнікі
№ 29 9 - 12 лістапада 2010 г. Праграма Удзельнікі
№ 28 20 - 21 мая 2010 г. Праграма Удзельнікі
№ 27 27 - 30 красавіка 2010 г. Праграма Удзельнікі
№ 26 3 - 6 лістапада 2009 г. Праграма Удзельнікі
№ 25 21 - 22 мая 2009 г. Праграма Удзельнікі
№ 24 14 - 17 красавіка 2009 г. Праграма Удзельнікі
№ 23 26 - 28 лістапада 2008 г. Праграма Удзельнікі
№ 22 22 - 23 мая 2008 г. Праграма Удзельнікі
№ 21 9 - 11 красавіка 2008 г. Праграма Удзельнікі
№ 20 10 - 12 кастрычніка 2007 г. Праграма Удзельнікі
№ 19 24 - 25 мая 2007 г. Праграма Удзельнікі
№ 18 11 - 13 красавіка 2007 г. Праграма Удзельнікі
№ 17 3 - 6 кастрычніка 2006 г. Праграма Удзельнікі
№ 16 25 - 26 мая 2006 г. Праграма Удзельнікі
№ 15 5 - 7 красавіка 2006 г. Праграма Удзельнікі
№ 14 7 - 9 снежня 2005 г. Праграма Удзельнікі
№ 13 14 - 15 красавіка 2005 г. Праграма Удзельнікі
№ 12 4 - 6 красавіка 2005 г. Праграма Удзельнікі
№ 11 4 - 6 кастрычніка 2004 г. Праграма Удзельнікі
№ 10 6 - 8 красавіка 2004 г. Праграма Удзельнікі
№ 9 24 - 25 лютага 2004 г. Праграма Удзельнікі
№ 8 13 - 17 кастрычніка 2003 г. Праграма Удзельнікі
№ 7 3 - 6 сакавіка 2003 г. Праграма Удзельнікі
№ 6 1 - 4 кастрычніка 2002 г. Праграма Удзельнікі
№ 5 4 - 6 сакавіка 2002 г. Праграма Удзельнікі
№ 4 8 - 12 кастрычніка 2001 г. Праграма Удзельнікі
№ 3 1 - 2 сакавіка 2001 г. Праграма Удзельнікі
№ 2 4 - 8 снежня 2000 г. Праграма Удзельнікі
№ 1 28 лютага - 3 сакавіка 2000 г. Праграма Удзельнікі

* плануемыя семінары.

Кантактныя асобы:

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь

Ваніцкі Дзмітрый Ігаравіч, начальнік упраўлення рэгулявання ліквіднасці
Падрыхтоўка праграмы семінара
тэл. +375 17 215 35 56
факс +375 17 222 39 06

Вучэбны цэнтр Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

Кавалеўская Аксана Аляксандраўна, начальнік арганізацыйнага аддзела
Арганізацыйныя пытанні, аплата навучання
тэл. +375 17 500 23 04
факс +375 17 500 23 01