ПСЭР 2016 – 2020

Удасканаленне грашова-крэдытнай і валютнай палітыкі

Правядзенне грашова-крэдытнай палітыкі плануецца прадоўжыць у рэжыме манетарнага таргеціравання. У сярэднетэрміновай перспектыве пры стварэнні неабходных умоў прадугледжваецца пераход да рэжыму інфляцыйнага таргеціравання.

Асноўнай мэтай грашова-крэдытнай палітыкі з'яўляецца зніжэнне да канца 2020 года ўзроўню інфляцыі да 5 працэнтаў. Гэта стане найважнейшай умовай для росту даверу да беларускага рубля і патаннення крэдытаў для суб'ектаў гаспадарання і насельніцтва.

Развіццё канкурэнцыі ў банкаўскім сектары эканомікі і ўкараненне сучасных тэхналогій будуць спрыяць памяншэнню кошту і павышэнню даступнасці банкаўскіх паслуг. Плануецца, што стаўка рэфінансавання стане базавым інструментам рэгулявання працэнтных ставак у эканоміцы. Па выніках 2017 года ўзровень працэнтных ставак па новых крэдытах у нацыянальнай валюце прадугледжваецца ў памеры 17 – 18 працэнтаў гадавых, 2018 года – 14 – 15, 2019 года – 11 – 12, 2020 года – 9 – 11 працэнтаў гадавых.

Даступныя крэдыты стануць стымулам для росту вытворчасці, доўгатэрміновых інвестыцый, больш шырокага ўцягнення малога і сярэдняга бізнесу ў эканоміку.

Да канца 2018 года плануецца завяршэнне работы па дэдаларызацыі эканомікі, у рамках якой будзе выключана выкарыстанне замежнай валюты ў разліках на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама пры фарміраванні цэн, ставак пошлін і іншых плацяжоў.

Павінна адбыцца лібералізацыя валютнай сістэмы. Для гэтага да 2018 года плануецца паэтапная адмена абавязковага продажу, а у 2018 годзе – адмена мэтавай куплі замежнай валюты. Дадаткова з 2020 года будуць зняты абмежаванні на адкрыццё рахункаў у замежных банках.

Плануецца выкарыстоўваць гібкі механізм фарміравання абменнага курса нацыянальнай валюты пры мінімізацыі ўдзелу Нацыянальнага банка на валютным рынку ў рамках арыентацыі на дынаміку кошту кошыка замежных валют.

Дасягненне цэнавай стабільнасці, а таксама нарошчванне золатавалютных рэзерваў дзяржавы да бяспечнага ўзроўню дазволіць забяспечыць падтрыманне ўстойлівай сітуацыі на валютным рынку.

Уся праграма
АНГКП