02.04.2020  
Інфармацыйнае паведамленне

Аб пераходзе на пратакол https


У верасні 2020 года запланаваны пераход афіцыйнага інтэрнэт-сайта Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на работу толькі па пратаколе https.

З моманту пераходу ўсе сэрвісы інтэрнэт-сайта (навіны ў фармаце RSS, API, атрыманне даных, выкарыстоўваючы XML, і інш.) будуць таксама даступныя толькі па пратаколе https. У сувязі з вышэйсказаным рэкамендуем пры неабходнасці загадзя перастроіць кліенцкае праграмнае забеспячэнне для доступу да ўказаных сэрвісаў.