13.05.2020  
Інфармацыйнае паведамленне

На грамадскае абмеркаванне выносіцца праект Закона "Аб змяненні заканадаўчых актаў па пытаннях абароны правоў спажыўцоў"


Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выносіць на грамадскае абмеркаванне праект Закона "Аб змяненні заканадаўчых актаў па пытаннях абароны правоў спажыўцоў" (далей – праект Закона). Дакумент прадугледжвае карэкціроўку Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2002 г. № 90-З "Аб абароне правоў спажыўцоў" па пытаннях абароны правоў спажыўцоў фінансавых паслуг.

Прадметам прававога рэгулявання праекта Закона з'яўляюцца:

– грамадскія адносіны ў рамках функцыянавання сістэмы абароны правоў спажыўцоў фінансавых паслуг;

– грамадскія адносіны па забеспячэнні абароны правоў спажыўцоў паслуг, звязаных з адносінамі, якія вынікаюць з дагавораў спажыўца з банкам, нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыяй, з дагавораў спажыўца ў рамках лізінгавай дзейнасці з лізінгавай арганізацыяй, з дагавораў спажыўца ў рамках мікрафінансавай дзейнасці, дзейнасці па здзяйсненні ініцыіруемых фізічнымі асобамі аперацый з беспаставачнымі пазабіржавымі фінансавымі інструментамі (дзейнасць на пазабіржавым рынку Форэкс), страхавой дзейнасці, дзейнасці на рынку каштоўных папер.

Праектам Закона прапануецца:

– устанавіць агульныя падыходы да абароны правоў спажыўцоў фінансавых паслуг, а таксама вызначыць інстытуцыянальную сістэму абароны іх правоў;

– замацаваць прынцып добрасумленнага (адказнага) аказання фінансавых паслуг і падыходы да абароны правоў спажыўцоў фінансавых паслуг у выпадку неадпаведнасці дадзенаму прынцыпу;

– вызначыць магчымасць пазасудовага парадку разгляду скаргаў спажыўцоў фінансавых паслуг, у тым ліку парадак стварэння і функцыянавання ўпаўнаважанай арганізацыі па абароне правоў спажыўцоў фінансавых паслуг – Цэнтра па абароне правоў спажыўцоў фінансавых паслуг;

– удакладніць кампетэнцыю Нацыянальнага банка і Міністэрства фінансаў у галіне абароны правоў спажыўцоў.

Прыняцце Закона дазволіць вызначыць асаблівасці прававога рэгулявання парадку аказання фінансавых паслуг, інфармавання спажыўцоў пра іх, а таксама будзе спрыяць фарміраванню эфектыўнага механізму абароны правоў спажыўцоў фінансавых паслуг.

Заўвагі і прапановы па праекце Закона могуць быць выказаны ў спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 13 па 23 мая 2020 г.