30.10.2020  
Інфармацыйнае паведамленне

Інфармацыя аб выніках публічнага абмеркавання праекта Закона Рэспублікі Беларусь "Аб змяненні законаў па пытаннях банкаўскай дзейнасці"


Праект Закона Рэспублікі Беларусь "Аб змяненні законаў па пытаннях банкаўскай дзейнасці" (далей – праект Закона) прадугледжвае карэкціроўку Банкаўскага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Прадметам яго прававога рэгулявання з'яўляецца ўдасканаленне банкаўскіх адносін з улікам правапрымяняльнай практыкі і міжнароднага вопыту.

Арганізатар публічнага абмеркавання праекта Закона – Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь.

Від публічнага абмеркавання – грамадскае.

Спосабы публічнага абмеркавання – публічнае абмеркаванне ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт на сайце "Прававы форум Беларусі".

Тэрміны правядзення – з 8 па 21 кастрычніка 2020 г.

Па праекце Закона паступілі заўвагі (прапановы) ад 5 удзельнікаў грамадскага абмеркавання (фізічных асоб).

Зводная табліца заўваг і (або) прапаноў