11.01.2018  
Інфармацыйнае паведамленне

Аб спыненні функцыянавання інтэрнэт-рэсурсу "Калькулятар IBAN"


У сувязі з паступленнем у Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь зваротаў юрыдычных і фізічных асоб з просьбай аднавіць доступ да інтэрнэт-рэсурсу "Калькулятар IBAN" (далей – калькулятар IBAN) паведамляем наступнае.

Рашэнне аб стварэнні калькулятара IBAN было прынята Праўленнем Нацыянальнага банка ў сувязі з пераходам з 4 ліпеня 2017 г. на IBAN і BIC і насіла часовы характар. Мэтай гэтага рашэння было дапамагчы прадстаўнікам прадпрыемстваў карпаратыўнага сектара, бізнес-супольнасцяў і скараціць рызыкі, звязаныя з несвоечасовым атрыманнем ад контрагентаў і апрацоўкай даных пра нумары рахункаў IBAN падчас пераходнага перыяду.

Функцыянаванне калькулятара IBAN спынена 1 студзеня 2018 г. Аднаўленне яго работы не плануецца.

Мяркуем, што перыяд функцыянавання калькулятара IBAN быў дастатковым для таго, каб правесці аналіз заключаных з контрагентамі дагавораў і прыняць прадугледжаныя ўмовамі гэтых дагавораў і (або) нарматыўнымі прававымі актамі меры, накіраваныя на прывядзенне дагавораў у адпаведнасць з заканадаўствам.

Для атрымання актуальных банкаўскіх рэквізітаў контрагентаў рэкамендуем узаемадзейнічаць непасрэдна з контрагентамі ў адпаведнасці з заканадаўствам.