01.07.2019  
Інфармацыйнае паведамленне

Падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і Міжнароднай фінансавай карпарацыяй


Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь і Міжнародная фінансавая карпарацыя падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве, мэтай якога з'яўляецца павелічэнне колькасці здзелак з забеспячэннем у выглядзе рухомай маёмасці для паляпшэння доступу да фінансавання суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і іх устойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь.

Пагадненне аб супрацоўніцтве падрыхтавана ў рамках дзеючага пагаднення аб фінансаванні ад 5 красавіка 2018 года, якое прадугледжвае рэалізацыю дзеяння "Падтрымка прадпрымальніцтва і эканамічнага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь ENI/2017/40509", і накіравана на працяг узаемадзеяння Міжнароднай фінансавай карпарацыі і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па пытаннях падтрымкі рэформаў у сферы забяспечаных здзелак.

Адным з вынікаў такога ўзаемадзеяння стала стварэнне ў 2016 годзе ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2015 год № 539 (далей – Указ № 539) рэестра рухомай маёмасці, абцяжаранай закладам.

Новы сумесны праект, разлічаны да канца 2022 года, прадугледжвае рэалізацыю шэрагу мер, накіраваных на далейшае ўдасканаленне прававых і інстытуцыянальных асноў забяспечаных здзелак у Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку шляхам унясення адпаведных змяненняў ва Указ № 539, мадэрнізацыю праграмнага забеспячэння, якое выкарыстоўваецца для функцыянавання рэестра рухомай маёмасці, абцяжаранай закладам, а таксама правядзенне шырокай растлумачальнай работы сярод прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і іншых зацікаўленых аб новых магчымасцях і практычных аспектах прымянення забяспечаных здзелак для паляпшэння доступу да фінансавання.