09.09.2019  
Інфармацыйнае паведамленне

Нацыянальны банк выпускае ў абарачэнне памятныя манеты "Еўразійскі эканамічны саюз. 5 год"


Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь з 9 верасня 2019 г. выпускае ў абарачэнне памятныя манеты "Еўразійскі эканамічны саюз. 5 год":

  • срэбную – наміналам 20 рублёў, вагой 33,63 г, пробай сплаву 925, дыяметрам 38,61 мм, тыражом 499 штук;
  • медна-нікелевую – наміналам 1 рубель, вагой 20,00 г, дыяметрам 37,00 мм, тыражом 999 штук.

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, у цэнтры – арнаментальная кампазіцыя, па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе – 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), унізе справа – год чаканкі (на срэбнай злева – проба сплаву).

Рэверс: у цэнтры ў абрамленні каляровых выяў сцягоў краін –членаў Еўразійскага эканамічнага саюза – эмблема ЕАЭС; унізе – стылізаваная галіна з пяццю лістамі, надпіс па крузе: ЕЎРАЗІЙСКІ ЭКАНАМІЧНЫ САЮЗ. 5 ГОД.

Манеты адчаканены на РДП "Казахстанскі манетны двор Нацыянальнага Банка Рэспублікі Казахстан" якасцю: срэбная – "пруф" з лічбавым друкам, медна-нікелевая – "пруф-лайк" з лічбавым друкам.

Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з'яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь і абавязковыя да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.