20.09.2019  
Інфармацыйнае паведамленне

ЗАТ "Н.Е.Б. Банк" выключана з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў


Закрытае акцыянернае таварыства "Норд Еўрапеан Банк (ЗАТ "Н.Е.Б. Банк") выключана з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у адпаведнасці з пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2019 г. № 380.

ЗАТ "Н.Е.Б. Банк" (да 6 мая 2013 г. – ЗАТ "Онэрбанк") было зарэгістравана 16 кастрычніка 2009 г. (рэгістрацыйны нумар 807000227) і ажыццяўляла сваю дзейнасць на падставе спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці без права прыцягнення на рахункі і ва ўклады (дэпазіты) грашовых сродкаў фізічных асоб.

Рашэнне аб ліквідацыі банка было прынята агульным сходам акцыянераў ЗАТ "Н.Е.Б. Банк" 15 верасня 2016 г.