07.10.2019  
Інфармацыйнае паведамленне

На грамадскае абмеркаванне выносіцца праект Закона "Аб плацежных сістэмах і плацежных паслугах"


Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выносіць на грамадскае абмеркаванне праект Закона "Аб плацежных сістэмах і плацежных паслугах" (далей – праект Закона). Дакумент падрыхтаваны ў сувязі з неабходнасцю комплекснага ўрэгулявання грамадскіх адносін, якія ўзнікаюць пры ажыццяўленні плацяжоў фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, пры аказанні плацежных паслуг не толькі банкамі, але і іншымі юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

Асноўныя нормы праекта Закона накіраваны на:

– забеспячэнне высокай канкурэнтаздольнасці нацыянальнага плацежнага рынку;

– гарантаванне няўхільнага захавання правоў і законных інтарэсаў карыстальнікаў плацежных паслуг;

– павелічэнне долі безнаяўных разлікаў;

– зніжэнне долі ценявой эканомікі;

– паляпшэнне ўмоў для экспарту плацежных паслуг;

– дэманапалізацыю эканомікі.

Праектам Закона прапануецца:

– заканадаўча замацаваць права на прыём плацяжоў на карысць трэціх асоб такімі суб'ектамі гаспадарання, як гандлёвыя пляцоўкі, службы дастаўкі (кур'еры), аператары сотавай падзвіжнай электрасувязі, аўтамабільныя перавозчыкі, іншыя зацікаўленыя арганізацыі, а таксама магазіны, што функцыянуюць у месцах, дзе банкам альбо нацыянальнаму аператару паштовай сувязі Рэспублікі Беларусь нерэнтабельна разгортваць сваю філіяльную сетку абслугоўвання (напрыклад, маленькія населеныя пункты, вёскі), што дазволіць знізіць сацыяльную нагрузку з указаных арганізацый;

– устанавіць правілы прадастаўлення плацежных паслуг і ўдакладніць патрабаванні да плацежных сістэм, уключаючы патрабаванні па бяспецы правядзення плацяжоў;

– устанавіць патрабаванне аб прадастаўленні банкамі доступу да рахункаў кліентаў пастаўшчыкам плацежных паслуг ініцыявання плацяжу;

– удакладніць правы і абавязкі карыстальнікаў плацежных паслуг і ўстанавіць іх для пастаўшчыкоў плацежных паслуг з мэтай забеспячэння раўнапраўнага і справядлівага падыходу ў адносінах да ўсіх удзельнікаў плацежнага рынку;

– удакладніць паўнамоцтвы Нацыянальнага банка ў галіне рэгулявання плацежнага рынку, нагляду за плацежнымі сістэмамі і пастаўшчыкамі плацежных паслуг.

Прыняцце Закона будзе садзейнічаць фарміраванню спрыяльнага інвестыцыйнага клімату і развіццю сярэдняга і малога прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, развіццю канкурэнцыі ў нацыянальнай плацежнай сістэме.

Свае заўвагі і прапановы просім накіроўваць на адрас электроннай пошты email@nbrb.by не пазней за 17 кастрычніка 2019 г. уключна.