09.10.2019  
Інфармацыйнае паведамленне

Больш за 24 тысячы беларускіх старшакласнікаў прынялі ўдзел у першым этапе рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці


Больш за 24 тысячы навучэнцаў 10–11-х класаў з 2 100 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі праверылі свае фінансавыя веды падчас першага этапу рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці. Алімпіяда праводзіцца Нацыянальным банкам і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь штогод з 2014 года.

Алімпіяда з'яўляецца адным з найбольш маштабных нацыянальных мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай граматнасці. Асноўная яе мэта – папулярызацыя ведаў у галіне фінансаў, фарміраванне ў навучэнцаў практычных навыкаў выкарыстання фінансавых інструментаў, развіццё фінансавай культуры моладзі. Алімпіядныя заданні накіраваны на праверку ведаў па тэмах, без якіх немагчымы разумныя фінансавыя паводзіны ў сучасным грамадстве, – асабістыя фінансы, наяўныя грошы, зберажэнні, запазычанні, лічбавы банкінг, страхаванне, падаткі, інвестыцыі і інш. У тэсты таксама ўключаны задачы на разлікі і вылічэнні, якія тычацца фінансаў.

Другі і трэці рэгіянальныя этапы рэспубліканскай алімпіяды адбудуцца 18 кастрычніка і 15 лістапада 2019 года. Заключны этап алімпіяды пройдзе ў Мінску ў Нацыянальным банку 13 снежня 2019 года. Пераможцам алімпіяды будуць уручаны граматы і каштоўныя падарункі.