14.11.2019  
Інфармацыйнае паведамленне

Нацыянальным банкам вызначаны пералік сістэмна значных банкаў на 2020 год


Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь вызначаны пералік сістэмна значных банкаў на 2020 год.

Да групы сістэмнай значнасці I аднесены ААТ "ААБ Беларусбанк", ААТ "Белаграпрамбанк", ААТ "Белгазпромбанк", ААТ "БПС-Сбербанк", "Пріорбанк" ААТ, ААТ "Банк БелВЭБ", ААТ "Белінвестбанк".

Да групы сістэмнай значнасці II аднесены ЗАТ "Альфа-Банк", ЗАТ Банк ВТБ (Беларусь), ЗАТ "МТБанк", ААТ "Банк Дабрабыт", ААТ "Парытэтбанк".

Аднясенне банкаў да ліку сістэмна значных зроблена на падставе агрэгіраванай ацэнкі іх сістэмнай значнасці па такіх паказчыках, як маштаб дзейнасці банка, яго ўзаемазвязанасць з банкамі-рэзідэнтамі, значнасць для эканомікі і ўзаемазвязанасць з нерэзідэнтамі. Разлік названых паказчыкаў здзейснены ў адпаведнасці з патрабаваннямі Інструкцыі аб парадку вызначэння сістэмна значных банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка ад 18 мая 2017 г. № 180.

На працягу 2020 года банкам, аднесеным да ліку сістэмна значных, неабходна забяспечыць выкананне нарматываў дастатковасці нарматыўнага капіталу, значэнне якіх вызначаецца з улікам буфера сістэмнай значнасці. Акрамя таго, у названых банках саветам дырэктараў (наглядальным саветам) з ліку яго членаў і работнікаў банка павінен быць сфарміраваны камітэт па ўзнагароджаннях, які ўзначальваецца незалежным дырэктарам.