27.12.2019  
Інфармацыйнае паведамленне

Нацыянальны банк выпускае ў абарачэнне памятныя манеты "Станіслаў Манюшка. 200 год"


Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь з 27 снежня 2019 г. выпускае ў абарачэнне памятныя манеты "Станіслаў Манюшка. 200 год":

  • срэбную – наміналам 10 рублёў, масай 16,81 г, пробай сплаву 925, дыяметрам 37,00 мм, тыражом 699 штук;
  • медна-нікелевую – аміналам 1 рубель, масай 20,00 г, дыяметрам 37,00 мм, тыражом 1 999 штук.

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпіс па крузе: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – выява ластаўкі на фоне фрагмента малюнка беларускага мастака Напалеона Орды "Маёнтак Манюшкі, в. Убель" і нотных станаў з нотамі; унізе – намінал: 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай); злева – проба сплаву (на срэбнай); справа – год чаканкі.

Рэверс: у цэнтры на фоне нотных станаў з нотамі – партрэт беларускага кампазітара Станіслава Манюшкі і надпісы: уверсе – С. Манюшка, унізе – гады жыцця: 1819–1872.

Манеты адчаканены на РДП "Казахстанскі манетны двор Нацыянальнага Банка Рэспублікі Казахстан" якасцю: срэбныя – "пруф", медна-нікелевыя – "пруф-лайк".

Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з'яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь і абавязковыя да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

Інфармацыя аб чакаемых паступленнях, адпускных цэнах і наяўнасці памятных манет у касе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, а таксама плануемых датах продажаў памятных манет размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка ў раздзеле "Банкноты і манеты".