НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Электронныя грошы

Электронныя грошы – адзінкі кошту, якія захоўваюцца ў электронным выглядзе, выпушчаныя ў абарачэнне ў абмен на наяўныя або безнаяўныя грашовыя сродкі і якія прымаюцца ў якасці сродку плацяжу пры ажыццяўленні разлікаў як з асобай, якая выпусціла ў абарачэнне гэтыя адзінкі кошту, так і з іншымі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, а таксама выражаюць суму абавязацельства гэтай асобы па вяртанні грашовых сродкаў любой юрыдычнай або фiзiчнай асобе пры прад'яўленні гэтых адзінак кошту.

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь прыступіў да рэгулявання аперацый з электроннымі грашыма ў Рэспубліцы Беларусь у 2000 годзе. Права на выпуск электронных грошай у абарачэнне прадастаўлена толькі банкам і нябанкаўскім крэдытна-фінансавым арганізацыям Рэспублікі Беларусь (далей - банкі). Нацыянальным банкам вызначаецца парадак здзяйснення аперацый з электроннымі грашыма.

Цяпер аперацыі з электроннымі грашыма на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з нормамі:

1) Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2014 г. № 6 "Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў" (Дэкрэт № 6), што змяшчае патрабаванне аб абавязковай ідэнтыфікацыі асоб, якім адкрываюцца або адкрыты электронныя кашалькі, незалежна ад памераў сум электронных грошай, якія ў іх налічваюцца;

2) артыкулаў 14, 274 Банкаўскага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Банкаўскі кодэкс);

3) Правілаў ажыццяўлення аперацый з электроннымі грашыма, зацверджаных пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 2003 года № 201 (Правілы № 201).

Банкі-эмітэнты (банкі-агенты), банкі, якія заключылі з нерэзідэнтамі дагаворы, якія прадугледжваюць пагашэнне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь электронных грошай, эмітаваных нерэзідэнтамі, у месячны тэрмін з пачатку (спынення) эмісіі электронных грошай, прыняцця абавязацельстваў (спынення абавязацельстваў) па распаўсюджванні, пагашэнні электронных грошай, эмітаваных нерэзідэнтам, паведамляюць аб гэтым Нацыянальны банк.

На 01.01.2016 на рынку электронных грошай банкі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюць:

1) 1) выпуск у абарачэнне электронных грошай:

  • ААТ "Белгазпрамбанк" (электронныя грошы сістэм EasyPay, "Берліа", "МТС Грошы"),
  • ААТ "Тэхнабанк" (электронныя грошы сістэмы ААТ "Тэхнабанк" на тэхнічнай платформе сістэмы WebMoney Transfer),
  • ААТ "Парытэтбанк" (электронныя грошы сістэмы iPay),
  • ААТ "Банк Масква-Мінск" (электронныя грошы сістэм W1 Bel, "МТС Кашалёк"),
  • ЗАТ "Трастбанк" (электронныя грошы сістэмы iPay),
  • "Пріорбанк" ААТ (электронныя грошы сістэм Belqi, "ОСМП", iPay),
  • ААТ "Белінвестбанк", ААТ "АСБ Беларусбанк", "Пріорбанк" ААТ (электронныя грошы, доступ да якіх забяспечваецца пры дапамозе перадаплачанай карткі, эмітаванай у рамках плацежных сістэм VISA, MasterCard, БЕЛКАРТ);

2) пагашэнне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь электронных грошай, эмітаваных нерэзідэнтамі:

  • ААТ "Белгазпрамбанк" (электронныя грошы сістэм "Расберліа-Карт", "Крысмар").

3) распаўсюджванне і пагашэнне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь электронных грошай, эмітаваных нерэзідэнтамі:

  • ЗАТ "Альфа-Банк" (электронныя грошы сістэмы "ёCard АББ").

Электроннымі грашыма сістэм "Берліа", "Расберліа-Карт", "Крысмар" можна аплаціць паліва і спадарожныя тавары на аўтазаправачных станцыях; электронныя грошы сістэм EasyPay, WebMoney Transfer, W1 Bel і Belqi выкарыстоўваюцца фізічнымі асобамі для аплаты тавараў (паслуг) у сетцы Інтэрнэт і для ажыццяўлення пераводаў паміж фізічнымі асобамі ў рамках названых сістэм у адпаведнасці з заканадаўствам; электронныя грошы сістэмы iPay выкарыстоўваюцца для аплаты тавараў (паслуг) пры дапамозе каналаў сувязі, прадстаўленых мабільнымі аператарамі (СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы" (МТС), ЗАТ "Беларуская сетка тэлекамунікацый" (Life), Унітарнае прадпрыемства "Велком" (Velcom)); электронныя грошы сістэм "МТС Грошы", "МТС Кашалёк" выкарыстоўваюцца для аплаты тавараў (паслуг) пры дапамозе каналаў сувязі, прадстаўленых мабільным аператарам СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы" (МТС); электронныя грошы сістэмы "ОСМП" распаўсюджваюцца з дапамогай устройства па прыёме наяўных грошай (устройства cash-in) (з дапамогай такіх электронных грошай аплачваюцца паслугі, прадстаўленыя рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь (камунальныя паслугі, паслугі мабільных аператараў, інтэрнэт-правайдараў і інш.); перадаплачаныя карткі ААТ "Белінвестбанк", "Пріорбанк" ААТ і ААТ "АСБ Беларусбанк" выпускаюцца ў рамках плацежных сістэм VISA, MasterCard, БЕЛКАРТ і могуць быць выкарыстаны ў парадку, аналагічным выкарыстанню банкаўскай плацежнай карткі; электроннымі грашыма сістэмы "ёCard АББ" можна аплаціць тавары, работы, паслугі рэзідэнтаў, нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь у сетцы Інтэрнэт.

Электронныя грошы захоўваюцца ў электронных кашальках. Па заканадаўстве Рэспублікі Беларусь у якасці электроннага кашалька можа выступаць пластыкавая картка, праграмнае забеспячэнне персанальнага кампьютара і іншае праграмна-тэхнічнае ўстройства, якое змяшчае электронныя грошы і (або) забяспечвае да іх доступ.

Інфармацыя аб праведзеных банкамі аперацыях з электроннымі грашыма паступае ў Нацыянальны банк праз Асацыяцыю беларускіх банкаў у рамках Інфармацыйнай тэхналогіі прадстаўлення звестак па аперацыях з электроннымі грашыма раз у год.

Параўнальны аналіз ажыццяўлення аперацый з электроннымі грашыма,
эмітаванымі банкамі Рэспублікі Беларусь, за 2012–2015 гады

>
Паказчыкіза 2012за 2013Змяненне 2013 да 2012за 2014Змяненне 2014 да 2013за 2015Змяненне 2015 да 2014
1.Сума эмітаваных ЭД за год – усяго, млн. бел. руб.2 147 986,72 703 574,11,263 277 291,31,212 883 1760, 88
2.Сума выкарыстаных электронных грошай банкаў (не ўключаючы абарот электронных грошай па электронных кашальках фізічных і юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, звязаны з аперацыямі распаўсюджвання і пагашэння электронных грошай), – усяго, млн. бел. руб.2 402 395,6 3 070 236,9 1,283 873 198,01,262 814 5430,73
3.Колькасць аперацый пры выкарыстанні электронных грошай банкаў (колькасць аперацый па пераводзе электронных грошай з аднаго электроннага кашалька ў іншы, не ўключаючы абарот электронных грошай па электронных кашальках фізічных і юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, звязаны з аперацыямі распаўсюджвання і пагашэння электронных грошай) – усяго12 634 60312 687 7821,0013 569 4541,077 001 9840,52
4.Сума пагашаных электронных грошай банкаў – усяго, млн. бел. руб.2 105 490,72 678 444,41,273 421 848,01,282 883 3810, 84
5.Сума электронных грошай, пагашаных юрыдычным асобам, індывідуальным прадпрымальнікам (за выключэннем агентаў банкаў і нерэзідэнтаў), млн. бел. руб.1 784 256,81 992 658,41,122 163 741,91,091 969 3810, 91
6.Сума электронных грошай, пагашаных фізічным асобам, млн. бел. руб.273 611,3 616 901,4 2,251 175 522,2 1,91856 6720,72
7.Колькасць адкрытых электронных кашалькоў, па якіх магчыма здзяйсненне аперацый, на першае чысло першага месяца года, які настае за справаздачным – усяго1 644 6732 104 7121,282 858 6111,36167 1230,06