Гласарый тэрмінаў, якія выкарыстоўваюцца пры інфармаванні фізічных асоб аб умовах ажыццяўлення аперацый з электроннымі грашыма

Агент – юрыдычная асоба, індывідуальны прадпрымальнік, з якім банк-эмітэнт заключыў дагавор, згодна з умовамі якога гэта асоба распаўсюджвае і (або) пагашае ва ўстаноўленых заканадаўствам выпадках электронныя грошы, эмітаваныя банкам-эмітэнтам, і праводзіць ідэнтыфікацыю ўладальнікаў электронных кашалькоў. У адпаведнасці з заканадаўствам агенты павінны быць рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь і мець рахункі ў банках-рэзідэнтах;

агент па ідэнтыфікацыі – юрыдычная асоба, індывідуальны прадпрымальнік, які па даручэнні банка-эмітэнта, банка-агента, банка, што пагашае электронныя грошы, эмітаваныя нерэзідэнтам, праводзіць ідэнтыфікацыю ўладальнікаў электронных кашалькоў і перадае названым банкам атрыманую пры ідэнтыфікацыі інфармацыю;

банк-агент – банк-рэзідэнт, які распаўсюджвае і пагашае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь электронныя грошы эмітэнта-нерэзідэнта;

банк-эмітэнт – банк-рэзідэнт, які выпускае электронныя грошы ў абарачэнне;

уладальнік электроннага кашалька – фізічная асоба, якой адкрыты электронны кашалёк;

грашовыя сродкі – беларускія рублі і (або) замежная валюта ў наяўнай і безнаяўнай формах;

трымальнік электронных грошай – фізічная асоба, у распараджэнні якой знаходзяцца электронныя грошы;

ідэнтыфікацыя ўладальніка электроннага кашалька – комплекс мерапрыемстваў па ўстанаўленні вызначаных заканадаўствам даных пра ўладальніка электроннага кашалька, а таксама пацвярджэнні дакладнасці гэтых даных;

выкарыстанне электронных грошай – перавод электронных грошай паміж электроннымі кашалькамі розных трымальнікаў або аднаго трымальніка электронных грошай у адной сістэме разлікаў з выкарыстаннем электронных грошай, намініраваных у адной валюце;

узнагароджанне – камісія (плата), якая выплачваецца трымальнікам электронных грошай альбо ўладальнікам электроннага кашалька пры правядзенні аперацыі з электроннымі грашыма, правядзенні разбору па такіх аперацыях, адкрыцці электроннага кашалька, праходжанні ідэнтыфікацыі, у іншых устаноўленых выпадках, якая ўжываецца ў сістэме разлікаў з выкарыстаннем электронных грошай;

аператар сістэмы разлікаў з выкарыстаннем электронных грошай – арганізацыя, якая забяспечвае інфармацыйна-тэхналагічнае і аперацыйнае ўзаемадзеянне ўдзельнікаў дадзенай сістэмы разлікаў з выкарыстаннем электронных грошай;

аперацыі з электроннымі грашыма – эмісія, распаўсюджванне, выкарыстанне, пагашэнне электронных грошай;

нумар электроннага кашалька – унікальны нумар, прысвоены электронным кашальку ў сістэме разлікаў з выкарыстаннем электронных грошай;

пагашэнне – аперацыя абмену электронных грошай на грашовыя сродкі;

правілы сістэмы разлікаў з выкарыстаннем электронных грошай – сукупнасць нормаў, якія ўстанаўліваюць правы і абавязкі ўдзельнікаў сістэмы, якія забяспечваюць узаемадзеянне эмітэнта, агентаў, аператара сістэмы разлікаў з выкарыстаннем электронных грошай, трымальнікаў электронных грошай пры ажыццяўленні аперацый з электроннымі грашыма;

перадаплачаная картка – від электроннага кашалька, пры выкарыстанні якога аперацыі з электроннымі грашыма ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з правіламі плацежных сістэм на аснове выкарыстання банкаўскіх плацежных картак, у рамках якіх прадаплачаная картка выпушчана ў абарачэнне;

набыццё электронных грошай фізічнай асобай – купля фізічнай асобай электронных грошай за грашовыя сродкі;

праграмна-тэхнічны сродак – праграмна-тэхнічны сродак, што дазваляе агенту здзяйсняць аперацыі па прыёме грашовых сродкаў пры распаўсюджванні даных агентам электронных грошай банка-эмітэнта;

распараджэнне электроннымі грашыма трымальнікам электронных грошай – выкарыстанне электронных грошай і (або) прад'яўленне электронных грошай трымальнікам электронных грошай да пагашэння;

распаўсюджванне – працэс выдачы агентам электронных грошай фізічным асобам у абмен на грашовыя сродкі;

сістэма разлікаў з выкарыстаннем электронных грошай – сукупнасць вызначаных заканадаўствам асоб – удзельнікаў, правілаў і працэдур, якія забяспечваюць ажыццяўленне аперацый з электроннымі грашыма з адкрыццём электронных кашалькоў або без адкрыцця электронных кашалькоў у выпадках, устаноўленых заканадаўствам;

устройства самаабслугоўвання – праграмна-тэхнічнае ўстройства, якое дазваляе банку ажыццяўляць прыём плацяжоў грашовымі сродкамі без удзелу абслуговага персаналу;

электронны кашалёк – пластыкавая картка, праграмнае забеспячэнне персанальнага камп’ютара, іншае праграмна-тэхнічнае ўстройства, якое змяшчае электронныя грошы і (або) забяспечвае да іх доступ;

эмісія – дзейнасць па прадастаўленні эмітэнтам электронных грошай фізічным і (або) юрыдычным асобам (індывідуальным прадпрымальнікам) у абмен на грашовыя сродкі;

электронныя грошы – выпушчаныя ў абарачэнне эмітэнтам у адпаведнасці з заканадаўствам адзінкі вартасці, якія захоўваюцца ў электронным выглядзе і прымаюцца ў якасці сродку плацяжу пры ажыццяўленні разлікаў з даным эмітэнтам і іншымі асобамі, а таксама якія паказваюць суму абавязацельстваў эмітэнта па вяртанні грашовых сродкаў трымальніку электронных грошай пры прад’яўленні даных адзінак вартасці;

эмітэнт – асоба, якая выпускае электронныя грошы ў абарачэнне.