Укараненне ISO 20022 у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза

Агульная інфармацыя аб Рабочай групе

Дакументы, распрацаваныя Рабочай групай:

Навіны

16.11.2018

У Нацыянальным Банку Рэспублікі Казахстан 16 лістапада 2018 г. адбылося шостае пасяджэнне Рабочай групы па каардынацыі развіцця нацыянальных плацежных сістэм (далей – Рабочая група).

У адпаведнасці з парадкам дня на пасяджэнні выступілі з дакладамі прадстаўнікі нацыянальных (цэнтральных) банкаў (куратараў) па ўсіх напрамках дзейнасці Рабочай групы.

Таксама на пасяджэнні Рабочай групы Банк Расіі падзяліўся вопытам па ўкараненні наступных ініцыятыў:

  • механізма аддаленай біяметрычнай ідэнтыфікацыі;
  • спецыяльнай рэгулятыўнай пляцоўкі Sandbox для апрабацыі інавацыйных фінансавых тэхналогій, прадуктаў і паслуг перад устанаўленнем правілаў рэгулявання адносін, звязаных з іх прымяненнем на фінансавым рынку;
  • сістэмы хуткіх плацяжоў.

Нацыянальны Банк Рэспублікі Казахстан таксама прадставіў інфармацыю аб рабоце па ўкараненні сістэмы хуткіх плацяжоў.

На пасяджэнні члены Рабочай групы адобрылі наступныя дакументы:

  • Рэкамендацыі ˮБазавая мадэль абмену фінансавымі паведамленнямі пры пераводзе грашовых сродкаў па ініцыятыве плацельшчыка ў рамках ЕАЭС;
  • "Рэкамендацыі па прымяненні міжкраінавага класіфікатара рэквізітаў фінансавых паведамленняў ISO 20022";
  • ˮАдзіны фармат плацежнага (фінансавага) паведамлення для выкарыстання пры трансгранічным пераводзе грашовых сродкаў на базе паведамлення ISO 20022. Прататып фінансавага паведамлення ˮРain.001.001.08 ˮИніцыяванне пераводу грашовых сродкаў кліентам”.

Названыя вышэй дакументы і інфармацыю аб работах, якія праводзяцца ў рамках падгрупы ˮСупрацоўніцтва ў галіне ўкаранення стандарту ISO 20022", праекты дакументаў для абмеркавання вырашана размясціць на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, а таксама на афіцыйных сайтах цэнтральных банкаў – удзельнікаў Рабочай групы, а пры неабходнасці на афіцыйных сайтах адпаведных арганізацый / аператараў, упаўнаважаных на ўкараненне стандарту (у адпаведнасці з нацыянальнай практыкай) з прадстаўленнем спасылкі на афіцыйны сайт Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Членамі Рабочай групы прапанавана прапрацаваць і абмеркаваць на наступным пасяджэнні варыянты ўзаемадзеяння сістэм нацыянальных (унутраных) плацежных карт, якія ўключаюць механізмы ўзаемаразлікаў, у тым ліку апісанне мэтавай разліковай схемы, вызначэнне курса і прымяненне плацежнага агрэгатара.

Нацыянальным Банкам Рэспублікі Казахстан прадстаўлены праект Канцэпцыі ˮПрымененне тэхналогіі размеркаванага рэестра пры ўзаемадзеянні нацыянальных сістэм абмену банкаўскімі паведамленнямі краін – удзельніц ЕАЭС”, які вырашана ўзяць за аснову для далейшай прапрацоўкі. У рамках названай Канцэпцыі будуць распрацаваны прынцыпы і схемы ажыццяўлення разлікаў.

У ходзе абмеркавання пытанняў па кібербяспецы прапанавана распрацаваць схему забеспячэння крыптаграфічнай абароны інфармацыі на аснове прынцыпаў, якія выкарыстоўваюцца ў рамках ЕЭК.

Па выніках пасяджэння членамі Рабочай групы зацверджана Зводная дарожная карта Рабочай групы па каардынацыі развіцця нацыянальных плацежных сістэм.

21.06.2018

У Нацыянальным банку Кыргызскай Рэспублiкi 21 чэрвеня 2018 г. адбылося пятае пасяджэнне Рабочай групы па каардынацыі развіцця нацыянальных плацежных сістэм (далей – Рабочая група), якая створана ў адпаведнасці з Пагадненнем аб стварэнні рабочай групы па каардынацыі Развіцця нацыянальных плацежных сістэм паміж Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным банкам Рэспублікі Казахстан і Цэнтральным банкам Расійскай Федэрацыі. (На працягу 2016 г. да Пагаднення далучыліся Цэнтральны банк Рэспублікі Арменія і Нацыянальны банк Кыргызскай Рэспублікі).

Ад Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у пасяджэнні Рабочай групы прынялі ўдзел намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Калечыц Дзмітрый Леанідавіч (Старшыня Рабочай групы ад Нацыянальнага банка) і начальнік Галоўнага ўпраўлення плацежнай сістэмы і лічбавых тэхналогій Кудасаў Ігар Дзмітрыевіч (намеснік Старшыні Рабочай групы ад Нацыянальнага банка).

На пасяджэнні Рабочай групы выступілі з дакладамі прадстаўнікі нацыянальных (цэнтральных) банкаў (куратараў) па ўсіх напрамках дзейнасці Рабочай групы.

Акрамя выступлення куратараў, на пасяджэнні падведзены прамежкавыя вынікі выканання плана мерапрыемстваў Рабочай групы на 2018 год, а таксама разгледжаны арганізацыйныя пытанні наступнага пасяджэння.

Па выніках пасяджэння прыняты наступныя рашэнні:

  • падтрымаць прапановы, выкладзеныя ў дакладах куратараў па напрамках супрацоўніцтва;
  • ухваліць праект дакумента "Рэкамендацыі Рабочай групы па ўкараненні ISO 20022 у нацыянальных плацежных сістэмах краін ЕАЭС. Агульныя палажэнні";
  • стварыць наступныя напрамкі супрацоўніцтва:
    • у галіне сістэм хуткіх плацяжоў. Куратар напрамка – Банк Расіі (сакуратар – Цэнтральны банк Рэспублікі Арменія);
    • у галіне лічбавых акрэдытываў і закладных. Куратар напрамка – Банк Расіі (сакуратар – Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь);
    • на наступным пасяджэнні Рабочай групы, якое плануецца да правядзення ў лістападзе 2018 г. у г. Алматы, Рэспубліка Казахстан, падвесці прамежкавыя вынікі выканання даручэнняў, выкладзеных у Пратаколе гэтага пасяджэння.