Гласарый тэрмінаў, якія выкарыстоўваюцца пры эмісіі і абслугоўванні банкаўскіх плацежных картак

Банк – банк або нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя;

банкаўская плацежная картка (далей – картка) – плацежны інструмент, эмітаваны банкам-эмітэнтам для доступу да рахунку, распараджэння грашовымі сродкамі, якія знаходзяцца на рахунку, унясення на рахунак наяўных грашовых сродкаў;

банкамат – устройства самаабслугоўвання, прызначанае для выдачы і (або) прыёму наяўных грошай пры выкарыстанні карткі, а таксама для выканання іншых даступных аперацый, у тым ліку аплаты тавараў (работ, паслуг);

банк-нерэзідэнт – банк, створаны ў адпаведнасці з заканадаўствам замежнай дзяржавы, з месцазнаходжаннем за межамі Рэспублікі Беларусь;

банкі-партнёры – банкі, што заключылі пагадненне, якім прадугледжана ўстанаўленне адзіных тарыфаў для трымальнікаў картак пры здзяйсненні аперацый з карткамі;

банк-рэзідэнт – банк, які зарэгістраваны і ажыццяўляе дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

банк-экваер – банк, які арганізуе абслугоўванне аперацый, што здзяйсняюцца трымальнікамі картак з выкарыстаннем картак;

банк-эмітэнт – банк, які ажыццяўляе эмісію картак;

бескантактная картка – картка, выкарыстанне якой ажыццяўляецца без механічнага кантакту з плацежным тэрміналам, іншым абсталяваннем, прызначаным для здзяйснення аперацый з выкарыстаннем картак;

бескантактная картка з чыпам – картка, выкарыстанне якой ажыццяўляецца без механічнага кантакту з плацежным тэрміналам, іншым абсталяваннем, прызначаным для здзяйснення аперацый з выкарыстаннем картак, або ў выпадках, устаноўленых правіламі плацежнай сістэмы, аперацыі з выкарыстаннем якой здзяйсняюцца з дапамогай счытвання інфармацыі з наяўнага на картцы чыпа;

бескантактная картка з магнітнай паласой і чыпам – картка, выкарыстанне якой ажыццяўляецца без механічнага кантакту з плацежным тэрміналам, іншым абсталяваннем, прызначаным для здзяйснення аперацый з выкарыстаннем картак, або ў выпадках, устаноўленых правіламі плацежнай сістэмы, аперацыі з выкарыстаннем якой здзяйсняюцца з дапамогай счытвання інфармацыі з наяўнага на картцы чыпа або нанесенай на картку магнітнай паласы;

валюта рахунку – валюта, у якой адкрыты рахунак і будуць адлюстроўвацца па рахунку аперацыі, здзейсненыя з выкарыстаннем карткі, у незалежнасці ад валюты здзейсненай аперацыі;

валюта здзейсненай аперацыі – валюта, у якой здзейснена аперацыя трымальнікам карткі (сума, выплачаная за тавар (работу, паслугу), сума атрыманых у банкамаце наяўных грашовых сродкаў і інш.);

віды картак у разрэзе катэгорый кліентаў – карткі, прызначаныя для выдачы канкрэтным катэгорыям кліентаў банка (пенсійная, дзіцячая, студэнцкая, карпаратыўная, іншыя);

віртуальная картка – гэта картка, якая эмітавана без прымянення загатоўкі карткі і ўяўляе сабой сукупнасць рэквізітаў карткі, прызначаных для ажыццяўлення аперацый з іх выкарыстаннем;

уладальнік рахунку – грамадзянін або арганізацыя (індывідуальны прадпрымальнік), якой адкрыты рахунак;

магчымасць выкарыстання карткі ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт – магчымасць ажыццяўлення плацяжоў з рахунку з дапамогай выкарыстання рэквізітаў карткі пры ўзаемадзеянні з банкам, арганізацыямі гандлю (сэрвісу) у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт;

узнагароджанне, якое налічваецца на рэшту грашовых сродкаў на рахунку – памер працэнтаў, якія налічваюцца на рэшту грашовых сродкаў на рахунку і выплачваюцца ўладальніку рахунку;

выбар індывідуальнага дызайну карткі – паслуга банка-эмітэнта па прадастаўленні магчымасці выбару трымальнікам карткі яе індывідуальнага дызайну;

выдача карткі – прадастаўленне карткі і ПІН-кода трымальніку карткі, а пры выдачы віртуальнай карткі – прадастаўленне трымальніку карткі рэквізітаў карткі і ПІН-кода ў выпадках, устаноўленых правіламі плацежнай сістэмы;

дэбетавая картка – картка, з выкарыстаннем якой можна аплаціць тавары (работы, паслугі), што набываюцца, і атрымаць наяўныя грашовыя сродкі толькі ў межах сумы грашовых сродкаў, якая знаходзіцца на рахунку, і (або) авердрафту;

трымальнік карткі – фізічная асоба, якая мае права здзяйсняць аперацыі з выкарыстаннем карткі;

дзіцячая картка – картка, прызначаная для выдачы асобе, якая не дасягнула 18 гадоў, і эмітаваная да рахунку, уладальнікам якога з'яўляецца законны прадстаўнік такой асобы альбо сама асоба ў адпаведнасці з заканадаўствам;

дадатковая картка – картка, эмітаваная разам з асноўнай карткай да рахунку, уладальнікам якога з'яўляецца фізічная асоба, і аформленая на імя трымальніка асноўнай карткі або на імя яго блізкага сваяка, або на імя іншай фiзiчнай асобы;

загатоўка карткі – выраб, які служыць асновай для вырабу карткі;

імянная картка – картка, на пярэднім баку якой указана інфармацыя пра прозвішча і імя трымальніка карткі;

інтэрнэт-эквайрынг – сукупнасць дзеянняў банка-экваера, у выніку якіх забяспечваецца прыём картак у арганізацыі гандлю (сэрвісу), што ажыццяўляе сваю дзейнасць з дапамогай глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт, для аплаты за тавары (работы, паслугі);

картка з магнітнай паласой – картка, аперацыі з выкарыстаннем якой здзяйсняюцца з дапамогай счытвання інфармацыі з магнітнай паласы, нанесенай на картку;

картка з магнітнай паласой і чыпам – картка, аперацыі з выкарыстаннем якой здзяйсняюцца з дапамогай счытвання інфармацыі з наяўнага на картцы чыпа або з магнітнай паласы ў выпадках, вызначаных правіламі плацежнай сістэмы;

картка з чыпам – картка, аперацыі з выкарыстаннем якой здзяйсняюцца з дапамогай счытвання інфармацыі з наяўнага на картцы чыпа;

катэгорыі картак залежаць ад набору функцый, сэрвісаў і дадатковых гарантый, якія прадастаўляюцца банкам-эмітэнтам і (або) плацежнай сістэмай. Вылучаюць тры асноўныя катэгорыі картак:

  • базавая картка – картка, якая валодае мінімальным базавым наборам даступных функцый і сэрвісаў, што прадастаўляюцца банкам-эмітэнтам і (або) плацежнай сістэмай;
  • класічная картка – картка, якая валодае стандартным (вялікім у параўнанні з базавай карткай) наборам даступных функцый і сэрвісаў, дадатковых прывілеяў, што прадастаўляюцца банкам-эмітэнтам і (або) плацежнай сістэмай;
  • прэміяльная картка – картка, па якой нароўні са стандартным наборам даступных функцый і сэрвісаў банкам-эмітэнтам і (або) плацежнай сістэмай прадастаўляюцца дадатковыя эксклюзіўныя прывілеі;

кампраметацыя карткі – узнікненне магчымасці выкарыстання карткі, не санкцыянаванага трымальнікам карткі, і верагоднасці крадзяжу грашовых сродкаў, доступ да якіх забяспечваецца з выкарыстаннем карткі;

канвертацыя валют пры здзяйсненні аперацый з выкарыстаннем карткі – абмен адной валюты на іншую з прымяненнем абменных курсаў, устаноўленых банкам-эмітэнтам і (або) плацежнай сістэмай, у выпадку адрознення валюты здзейсненай аперацыі ад валюты рахунку;

карпаратыўная картка – дэбетавая (крэдытная) картка, эмітаваная да рахунку арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка;

крэдытная картка – гэта картка, з дапамогай якой можна аплаціць тавары (работы, паслугі), што набываюцца, і атрымаць наяўныя грашовыя сродкі толькі ў межах сумы банкаўскага крэдыту;

асабістая картка – дэбетавая (крэдытная) картка, эмітаваная да рахунку фiзiчнай асобы;

мані-бэк (money-back) – даход, які выплачваецца ўладальніку рахунку ад сумы аплаты тавараў (работ, паслуг) з выкарыстаннем карткі ў выглядзе працэнтаў або ў фіксаванай суме;

імгненная эмісія карткі – эмісія неімянной карткі, якая можа быць выдадзена ў момант звароту кліента;

наяўныя аперацыі з выкарыстаннем карткі – аперацыі прыёму або выдачы наяўных грашовых сродкаў, якія здзяйсняюцца з выкарыстаннем карткі;

неімянная картка – картка, на пярэднім баку якой не ўказана інфармацыя пра прозвішча і імя яе трымальніка;

незніжальная рэшта – пастаянная рэшта грашовых сродкаў на рахунку, якая не падлягае расходаванню трымальнікам карткі;

абслугоўванне карткі – сукупнасць дзеянняў банка-эмітэнта, у выніку якіх забяспечваецца функцыянаванне карткі, што дазваляе здзяйсняць аперацыі з выкарыстаннем карткі ці яе рэквізітаў;

рэшта грашовых сродкаў на рахунку – сума грашовых сродкаў на рахунку, якія належаць уладальніку рахунку;

ПВН – пункт выдачы наяўных, у якім трымальнік карткі можа атрымаць наяўныя грашовыя сродкі з выкарыстаннем карткі;

пенсійная картка – картка, прызначаная для выдачы асобам, якія атрымліваюць пенсію па ўзросце або па iншых падставах;

перавод з карткі на картку – перавод грашовых сродкаў паміж рахункамі пры выкарыстанні рэквізітаў картак, эмітаваных адным банкам-эмітэнтам або рознымі банкамі-эмітэнтамі;

перавыпуск карткі – паўторная выдача (замена) карткі яе трымальніку;

пін-код – персанальны сакрэтны набор сімвалаў, які выкарыстоўваецца для праверкі трымальніка карткі і адкрывае доступ да яе выкарыстання;

плата за выдачу карткі – адначасовая плата, якая збіраецца банкам-эмітэнтам у момант выдачы карткі;

плата за абслугоўванне карткі – плата, якая збіраецца банкам-эмітэнтам за абслугоўванне карткі на працягу тэрміну яе дзеяння;

плата за перавыпуск карткі – плата, якая збіраецца банкам-эмітэнтам за перавыпуск карткі;

плацежная сістэма – гэта кампанія, якая ўстанаўлівае адзіныя стандарты і правілы здзяйснення аперацый з выкарыстаннем картак, эмітаваных у рамках правілаў гэтай кампаніі. Плацежная сістэма можа быць унутранай (БЕЛКАРТ), калі ўладальнік плацежнай сістэмы зарэгістраваны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і міжнароднай (VISA, Mastercard, UnionPay, American Express, JCB і іншыя), калі ўладальнік плацежнай сістэмы зарэгістраваны за межамі Рэспублікі Беларусь;

плацежны тэрмінал – абсталяванне, усталяванае ў арганізацыі гандлю (сэрвісу) або ПВН, якое дазваляе здзяйсняць аперацыі з выкарыстаннем картак;

праграма лаяльнасці – правілы (сукупнасць умоў), што вызначаюцца банкам-эмітэнтам і (або) плацежнай сістэмай з мэтай заахвочвання кліентаў, якія здзяйсняюць аперацыі з выкарыстаннем картак;

SMS-апавяшчэнне (Push-інфармаванне) – паслуга, што прадастаўляецца трымальніку карткі банкам-эмітэнтам, у рамках якой трымальнік карткі атрымлівае SMS-паведамленне (Push-паведамленне) з інфармацыяй пра здзейсненыя аперацыі пры выкарыстанні карткі (у тым ліку і адхіленыя);

сістэма дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання – каналы ўзаемадзеяння трымальніка карткі з банкам, у якім адкрыты рахунак, што дазваляюць праводзіць аперацыі без наведвання трымальнікам карткі ўстановы банка;

слова VOID – слова, якое выяўляецца на адваротным баку карткі на паласе для подпісу трымальніка карткі і сведчыць аб немагчымасці далейшага выкарыстання карткі і неабходнасці яе перавыпуску;

тэрмін дзеяння карткі – пазначаны на пярэднім баку карткі перыяд часу (месяц/год), на працягу якога трымальнік карткі можа ажыццяўляць аперацыі з яе выкарыстаннем;

тэрміновая эмісія карткі – эмісія імянной карткі ў больш кароткія тэрміны, чым прадугледжана стандартнай працэдурай эмісіі картак;

студэнцкая картка – картка, прызначаная для выдачы вучнёўскай і студэнцкай моладзі;

рахунак – рахунак, адкрыты ў банку, доступ да якога забяспечваецца карткай;

эквайрынг – сукупнасць дзеянняў банка-экваера, у выніку якіх забяспечваецца прыём картак у арганізацыі гандлю (сэрвісу) для аплаты за тавары (работы, паслугі), выдача наяўных грашовых сродкаў трымальнікам картак;

эмісія картак – выпуск банкам-эмітэнтам картак у абарачэнне для здзяйснення трымальнікамі картак аперацый з выкарыстаннем картак.