НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Правы і абавязкі заяўнікаў і заказчыкаў, у тым ліку патрабаванні і абмежаванні, якія датычацца выкарыстання назвы органа па сертыфікацыі і знака адпаведнасці, а таксама выкарыстання спасылак на выдадзены сертыфікат

Правы і абавязкі заяўнікаў і заказчыкаў (уладальнікаў сертыфікатаў адпаведнасці), у тым ліку патрабаванні і абмежаванні, якія датычацца выкарыстання назвы органа па сертыфікацыі і знака адпаведнасці, а таксама выкарыстання спасылак на выдадзены сертыфікат, выкладзены ў дакументах:

Уладальнік сертыфіката адпаведнасці бярэ абавязкі:

  • пры маркіроўцы вырабу знакам адпаведнасці выконваць патрабаванні ТР 2008/009/BY;
  • забяспечваць захаванасць галаўнога і кантрольнага ўзораў сертыфікаванага праграмнага сродку, а ў выпадку іх пашкоджання (страты) неадкладна пісьмова інфармаваць пра гэта Орган па сертыфікацыі;
  • ажыццяўляць вытворчасць і пастаўку копій сертыфікаванага праграмнага сродку з кантрольнымі характарыстыкамі, якія адпавядаюць кантрольным характарыстыкам галаўнога ўзору. У камплект пастаўкі ўключаць копію сертыфіката адпаведнасці;
  • ажыццяўляць улік прадукцыі, якая пастаўляецца, і выдадзеных копій сертыфіката адпаведнасці;
  • захоўваць і падтрымліваць у актуальным стане працэдуры пастаўкі сертыфікаванага праграмнага сродку;
  • весці ўлік усіх рэкламацый (прэтэнзій) на сертыфікаваны праграмны сродак і неадкладна інфармаваць аб іх Орган па сертыфікацыі;
  • у выпадку ўнясення ў кампаненты асяроддзя функцыянавання змяненняў, якія могуць аказаць уплыў на адпаведнасць сертыфікаванага праграмнага сродку ўстаноўленым патрабаванням, праводзіць яго выпрабаванні (самастойнае тэсціраванне);
  • у выпадку ўнясення ў кампаненты асяроддзя функцыянавання змяненняў, якія могуць аказаць уплыў на адпаведнасць сертыфікаванага праграмнага сродку ўстаноўленым патрабаванням, праводзіць яго выпрабаванні (тэсціраванне), аб выніках якіх у пяцідзённы тэрмін інфармаваць Орган па сертыфікацыі. Пры змяненні ўказанага ў сертыфікаце адпаведнасці асяроддзя функцыянавання або пры пашырэнні сферы выкарыстання сертыфікаванага праграмнага сродку ў адносінах да іншага асяроддзя функцыянавання, не ўказанага ў сертыфікаце адпаведнасці, праводзіць пацвярджэнне адпаведнасці для змененага (новага) асяроддзя функцыянавання сертыфікаванага праграмнага сродку па паказчыках, якія кантралююцца пры сертыфікацыі;
  • забяспечваць Органу па сертыфікацыі магчымасць правядзення інспекцыйнага кантролю на дагаворнай аснове і аплачваць усе выдаткі, звязаныя з інспекцыйным кантролем, прадастаўляць бесперашкодны доступ на тэрыторыю прадпрыемства яго экспертам і назіральнікам і ствараць ім неабходныя ўмовы для правядзення інспекцыйнага кантролю;
  • перадаваць копіі сертыфікатаў адпаведнасці або арыгіналы сертыфікатаў адпаведнасці юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія рэалізуюць прадукцыю, указаную ў сертыфікатах адпаведнасці;
  • весці ўлік копій сертыфікатаў адпаведнасці з указаннем найменняў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якім выдаваліся копіі сертыфікатаў адпаведнасці;
  • пастаянна выконваць патрабаванні сертыфікацыі, уключаючы рэалізацыю адпаведных змяненняў, даведзеных да яго Органам па сертыфікацыі;
  • не выкарыстоўваць сертыфікацыю прадукцыі такім чынам, які можа нанесці шкоду рэпутацыі Органа па сертыфікацыі, а таксама не рабіць ніякіх заяў у дачыненні да сертыфікацыі прадукцыі, якія Орган па сертыфікацыі палічыць уводзячымі ў зман або неправамернымі;
  • пасля прыпынення, адмены або спынення сертыфікацыі спыняць выкарыстанне ўсіх рэкламных матэрыялаў, якія змяшчаюць якія-небудзь спасылкі на сертыфікацыю, і прымае любыя іншыя неабходныя меры;
  • прытрымлівацца ўсіх патрабаванняў, якія прадпісваюцца схемай сертыфікацыі ў дачыненні да выкарыстання знака адпаведнасці, а таксама патрабаванні да інфармацыі аб прадукцыі;
  • прымаць адпаведныя меры ў адносінах да скаргаў і любых недахопаў, выяўленых у прадукцыі, якія аказваюць уплыў на захоўванне патрабаванняў сертыфікацыі, і дакументаваць пачатыя дзеянні;
  • неадкладна інфармаваць Орган па сертыфікацыі пра змяненні, якія могуць паўплываць на яго магчымасць выконваць патрабаванні сертыфікацыі, уключаючы:
    • змены юрыдычнага, камерцыйнага, арганізацыйнага статусу або формы ўласнасці;
    • змяненні ў арганізацыі і кіраўніцтве (змяненні ў вышэйшым кіраўніцтве, персанале, які прымае рашэнні, альбо тэхнічным персанале);
    • зменяненні ў прадукцыі або метадзе вытворчасці;
    • змяненні кантактных даных і месцазнаходжання вытворчасці;
    • істотныя змяненні ў сістэме менеджменту якасці;

Уладальнік сертыфіката адпаведнасці нясе ўстаноўленую заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь адказнасць за пастаўку (рэалiзацыю) сертыфікаванай і маркіраванай знакам адпаведнасці прадукцыі, якая не адпавядае патрабаванням, устаноўленым у ТНПА, указаных у сертыфікаце адпаведнасці. Парушэнне ўладальнікам арыгінала сертыфіката адпаведнасці парадку выдачы копій сертыфіката адпаведнасці або парадку перадачы арыгінала сертыфіката адпаведнасці іншым юрыдычным асобам або індывідуальным прадпрымальнікам для афармлення копій сертыфікатаў адпаведнасці цягне за сабой прыпыненне або адмену Органам па сертыфікацыі дзеяння сертыфіката адпаведнасці.

Органам па сертыфікацыі ў ходзе правядзення інспекцыйнага кантролю сертыфікаванай прадукцыі ажыццяўляецца кантроль выкарыстання знакаў адпаведнасці, якія ўказваюць на тое, што прадукцыя сертыфікавана. Калі ў дакументацыі або любых публікацыях выяўлены некарэктныя спасылкі на схему сертыфікацыі або неправамернае выкарыстанне ліцэнзій, сертыфікатаў, знакаў або любых іншых спосабаў абазначэння сертыфікаванай прадукцыі, то Орган па сертыфікацыі прымае адпаведныя меры. Меры могуць уключаць правядзенне карэктуючых дзеянняў, прыпыненне дзеяння або адмену сертыфіката, публікацыю інфармацыі аб парушэннях, штрафныя або іншыя санкцыі ў адпаведнасці з умовамі пагаднення аб сертыфікацыі.