Узаемадзеянне з Канфедэрацыяй лічбавага бізнесу

У мэтах узаемавыгаднага супрацоўніцтва па пытаннях рэалізацыі праектаў і ініцыятыў у сферы лічбавых фінансавых тэхналогій у Рэспубліцы Беларусь 23 ліпеня 2018 года падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і Навукова-тэхналагічнай асацыяцыі "Канфедэрацыя Лічбавага Бізнесу" (далей – Мемарандум).

З тэкстам Мемарандума можна азнаёміцца тут

У мэтах выканання Мемарандума банкамі былі вылучаны канкрэтныя напрамкі супрацоўніцтва:

  1. Развіццё адкрытых інтэрфейсаў прыкладнога праграмавання;
  2. Развіццё тэхналогій размеркаванага рэестра;
  3. Аддаленая ідэнтыфікацыя;
  4. Развіццё плацежнай і разліковай прасторы;
  5. Штучны інтэлект, машыннае навучанне і вялікія даныя;
  6. Кібербяспека.

Для рэалізацыі Мемарандума было прынята рашэнне аб неабходнасці фарміравання рабочых груп, а таксама абранні адказнага менеджара-каардынатара па кожным з шасці кірункаў.

Інфармацыю аб Канфедэрацыі лічбавага бізнесу можна атрымаць па наступнай спасылцы.