18.03.2020  
Прэс-рэліз

Аб прымяненні контрцыклічных мер, накіраваных на павышэнне магчымасцей банкаў па захаванні фінансавай падтрымкі рэальнаму сектару эканомікі


Праўленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь прынята рашэнне аб прымяненні шэрагу контрцыклічных мер, накіраваных на павышэнне магчымасцей банкаў па захаванні фінансавай падтрымкі рэальнаму сектару эканомікі ва ўмовах павышанага ўплыву знешніх негатыўных фактараў.

У прыватнасці, да 31 снежня 2020 г. уключна змяняюцца асобныя прудэнцыйная патрабаванні:

  1. Пры класіфікацыі актываў, схільных да крэдытнай рызыкі, і фарміраванні спецыяльных рэзерваў банкам прадастаўляецца права:
    • не ўлічваць крытэрый дастатковасці паступленняў у замежнай валюце ў даўжнiка;
    • не прызнаваць запазычанасць рэструктурызаванай незалежна ад колькасці ўнесеных у адпаведныя дагаворы змяненняў на аснове ацэнкі грашовага патоку даўжніка і яго здольнасці выконваць абавязацельствы перад банкам.
  2. Банкам прадастаўляецца права ажыццяўляць крэдытаванне ў межах нарматыву максімальнага памеру рызыкі на аднаго даўжніка (групу ўзаемазвязаных даўжнікоў), які устанаўліваецца ў памеры 35% ад нарматыўнага капіталу банка.
  3. Значэнні мінімальнага памеру нарматыўнага капіталу банка, нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі ўстанаўліваюцца ў памеры, які дзейнічае на 1 сакавіка 2020 г., без прымянення індэксацыі.

Акрамя таго, Нацыянальным банкам у адрас наглядальных саветаў (саветаў дырэктараў) банкаў будуць накіраваны рэкамендацыі ў частцы прыярытэтнага накіравання ў 2020 годзе прыбытку за 2019 год і неразмеркаванага прыбытку мінулых гадоў у рэзервовы і статутны фонды, а таксама неажыццяўлення ў бягучым годзе выплат дывідэндаў акцыянерам.