26.03.2020  
Прэс-рэліз

Аб дадатковых мерах, накіраваных на павышэнне магчымасцей банкаў па аказанні фінансавай падтрымкі рэальнаму сектару эканомікі


Праўленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь 25 сакавіка 2020 года прынята рашэнне аб прымяненні дадатковых мер, накіраваных на павышэнне магчымасцей банкаў па захаванні фінансавай падтрымкі рэальнаму сектару эканомікі ва ўмовах павышанага ўплыву знешніх негатыўных фактараў. У прыватнасці, на перыяд да 31 снежня 2020 года ўключна змяняюцца наступныя прудэнцыйныя патрабаванні:

1. банкам прадастаўляецца права прымяняць значэнне кансервацыйнага буфера капіталу ў памеры 2,25 працэнтнага пункта;

2. пры класіфікацыі актываў, схільных да крэдытнай рызыкі, і фарміраванні спецыяльных рэзерваў банкам прадастаўляецца права:

– спецыяльныя рэзервы на пакрыццё магчымых страт па актывах, схільных да крэдытнай рызыкі, і умоўных абавязацельствах у замежнай валюце фарміраваць у беларускіх рублях па афіцыйным курсе беларускага рубля, устаноўленым Нацыянальным банкам у дачыненні да адпаведнай замежнай валюты на 1 сакавіка 2020 года;

– адносіць запазычанасць па актывах, схільных да крэдытнай рызыкі, і ўмоўныя абавязацельствы ў замежнай валюце да забяспечаных, недастаткова забяспечаных і незабяспечаных без уліку патрабаванняў да пакрыцця сум узнагароджання (працэнтаў, камісійных і іншых аналагічных узнагароджанняў), належных да выплаты на працягу бліжэйшых 12 месяцаў;

– адносіць забеспячэнне, атрыманае па актывах, схільных да крэдытнай рызыкі, і умоўных абавязацельствах у замежнай валюце, да высакаякаснага забеспячэння без уліку патрабаванняў да пакрыцця сум узнагароджання працэнтаў, камісійных і іншых аналагічных узнагароджанняў), належных да выплаты на працягу бліжэйшых 12 месяцаў, у тым ліку тых, якія налічаны і падлягаюць выплаце ў бягучым месяцы;

– ацэньваць якасць і дастатковасць забеспячэння, атрыманага ў выглядзе закладу па актывах, схільных да крэдытнай рызыкі, і ўмоўных абавязацельствах у замежнай валюце, без уліку патрабаванняў да перыядычнасці правядзення такой ацэнкі.