07.05.2020  
Прэс-рэліз

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 мая склалі 7,9 млрд. долараў ЗША


Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 мая 2020 года, паводле папярэдніх звестак, склалі 7 882,9 млн. долараў ЗША (у эквіваленце).

За красавік 2020 года золатавалютныя рэзервы выраслі на 96,4 млн. долараў ЗША (на 1,2 працэнта) пасля зніжэння ў сакавіку на 1 018,4 млн. долараў ЗША (на 11,6 працэнта).

Асноўным фактарам росту ўзроўню золатавалютных рэзерваў у красавіку стала купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа". Таксама павелічэнню рэзерваў спрыялі рост кошту манетарнага золата і паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад продажу Міністэрствам фінансаў на ўнутраным рынку аблігацый, намініраваных у замежнай валюце.

У красавіку 2020 года Урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 317 млн. долараў ЗША.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года павінен скласці не менш за 7,3 млрд. долараў ЗША.