13.05.2020

Прэс-рэліз

Стаўка рэфінансавання з 20 мая зніжаецца да 8 працэнтаў гадавых

З 20 мая 2020 года стаўка рэфінансавання зніжаецца з 8,75 да 8 працэнтаў гадавых, стаўка па крэдыце авернайт – з 9,75 да 9 працэнтаў гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт – з 7,75 да 7 працэнтаў гадавых.

Адпаведныя рашэнні прыняты Праўленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы 13 мая 2020 года.

Тэкст заявы Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка па выніках праведзенага пасяджэння.

Чарговае пасяджэнне Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па грашова-крэдытнай палітыцы запланавана на 12 жніўня 2020 года.