07.07.2020  
Прэс-рэліз

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 ліпеня склалі 8,8 млрд. долараў ЗША


Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 ліпеня 2020 года, па папярэдніх звестках, склалі 8 795,7 млн. долараў ЗША (у эквіваленце).

За чэрвень 2020 года золатавалютныя рэзервы выраслі на 916,4 млн. долараў ЗША (на 11,6 працэнта) пасля зніжэння ў маі на 3,7 млн. долараў ЗША (на 0,05 працэнта).

Асноўным фактарам росту ўзроўню золатавалютных рэзерваў у чэрвені стала паступленне сродкаў ад размяшчэння Міністэрствам фінансаў еўрааблігацый. Таксама павелічэнню рэзерваў спрыяў рост кошту манетарнага золата.

У чэрвені 2020 года Урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 287 млн. долараў ЗША.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года павінен скласці не менш за 7,3 млрд. долараў ЗША.