07.08.2020

Прэс-рэліз

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 жніўня склалі 8,9 млрд. долараў ЗША

Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 жніўня 2020 года, паводле папярэдніх звестак, склалі 8 857,5 млн. долараў ЗША (у эквіваленце).

За ліпень 2020 года золатавалютныя рэзервы выраслі на 61,8 млн. долараў ЗША (на 0,7 працэнта) пасля росту ў чэрвені на 916,4 млн. долараў ЗША (на 11,63 працэнта).

Рост узроўню золатавалютных рэзерваў у ліпені ў асноўным абумоўлены павелічэннем кошту манетарнага золата, а таксама паступленнем замежнай валюты ў бюджэт.

У ліпені 2020 года Урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 422 млн. долараў ЗША.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год аб’ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года павінен скласці не менш за 7,3 млрд. долараў ЗША.