12.08.2020  
Прэс-рэліз

Стаўка рэфінансавання захоўваецца на ўзроўні 7,75 працэнта гадавых


Стаўка рэфінансавання і працэнтныя стаўкі па аперацыях рэгулявання ліквіднасці Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь захоўваюцца на бягучым узроўні.

Адпаведныя рашэнні прыняты Праўленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы 12 жніўня 2020 года.

Тэкст заявы Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка па выніках праведзенага пасяджэння апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка.

Па рашэнні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь пытанне па стаўцы рэфінансавання будзе разгледжана на дадатковым пасяджэнні па грашова-крэдытнай палітыцы 14 кастрычніка 2020 года.