07.09.2020  
Прэс-рэліз

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 верасня склалі 7,5 млрд. долараў ЗША


Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 верасня 2020 года, паводле папярэдніх звестак, склалі 7 457,8 млн. долараў ЗША (у эквіваленце).

За жнівень 2020 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на 1 399,6 млн. долараў ЗША (на 15,8 працэнта) пасля росту ў ліпені на 61,8 млн. долараў ЗША (на 0,7 працэнта).

Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў па выніках жніўня ў асноўным абумоўлена продажам Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа". Пры гэтым Урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на агульную суму 351,7 млн. долараў ЗША.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у жніўні спрыяла паступленне сродкаў ад продажу аблігацый Міністэрства фінансаў, намініраваных у замежнай валюце, а таксама паступленне замежнай валюты ў бюджэт.

Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года павінен скласці не менш за 7,3 млрд. долараў ЗША.