01.10.2014  
Прэс-рэліз

Аб рэгуляванні тарыфаў на эквайрынг і інкасацыю


З мэтай стымулявання прадпрыемстваў гандлю і сэрвісу да пашырэння выкарыстання безнаяўных разлікаў Праўленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь прынята пастанова ад 29 верасня 2014 г. № 599, якая прадугледжвае ўстанаўленне банкамі платы за эквайрынг на ўзроўні, больш нізкім у параўнанні з тарыфамі за інкасацыю наяўных грошай.

У прыватнасці, Нацыянальным банкам рэкамендавана банкам прадугледзець устанаўленне платы за аказанне паслуг па інкасацыі наяўных грашовых сродкаў у памеры не ніжэй, чым 10 рублёў за 1 тысячу рублёў, за аказанне паслуг па эквайрынгу па аперацыях з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак – у памеры не ніжэй за 0,8 працэнта ад сумы аперацыі.

Таксама банкам рэкамендавана спаганяць плату ў памеры не ніжэй за 1,0 працэнта ад сумы аперацыі за прыём праз свае касы наяўных грашовых сродкаў ад продажу тавараў, выканання работ, аказання паслуг.

Меры, якія прымаюцца Нацыянальным банкам, накіраваны на забеспячэнне добрасумленнай канкурэнцыі на рынку паслуг па інкасацыі і эквайрынгу, павышэнне празрыстасці фінансавых патокаў суб’ектаў гаспадарання і, як вынік, скарачэнне аб’ёмаў ценявой эканомікі.