14.03.2018  
Прэс-рэліз

Стаўка рэфінансавання захоўваецца на ўзроўні 10,5 працэнта гадавых


Стаўка рэфінансавання і працэнтныя стаўкі па аперацыях рэгулявання ліквіднасці Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь захоўваюцца на бягучым узроўні. Адпаведнае рашэнне прынята 14 сакавіка 2018 года па выніках штоквартальнага пасяджэння Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па грашова-крэдытнай палітыцы, на якім разглядаліся бягучая сітуацыя і прагноз развіцця эканомікі.

Інфляцыя знаходзіцца ў межах прагнознай траекторыі. У лютым 2018 года прырост спажывецкіх цэн у гадавым выражэнні склаў 4,9 працэнта. У наступныя месяцы гэтага года чакаецца захаванне інфляцыі ў гадавым выражэнні каля 5 працэнтаў.

Эканамічная актыўнасць працягвае аднаўляцца. Дэзынфляцыйны ўплыў з боку фактараў попыту памяншаецца перш за ўсё за кошт апераджальнага росту заробкаў над ростам прадукцыйнасці працы.

Захоўваюцца высокія інфляцыйныя чаканні эканамічных суб'ектаў. Іх узровень перавышае мэтавы параметр па інфляцыі.

У пачатку 2018 года назіраецца прагназуемае паскарэнне тэмпаў росту сярэдняй шырокай грашовай масы – да 18,4 працэнта ў гадавым выражэнні ў лютым.

Такім чынам, рашэнне аб захаванні працэнтных ставак адлюстроўвае мэтазгоднасць падтрымання нейтральнасці грашова-крэдытных умоў.

Наступнае штоквартальнае пасяджэнне Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па грашова-крэдытнай палітыцы адбудзецца 20 чэрвеня 2018 года.