19.12.2018

Прэс-рэліз

Стаўка рэфінансавання захоўваецца на ўзроўні 10 працэнтаў гадавых

Стаўка рэфінансавання і працэнтныя стаўкі па аперацыях рэгулявання ліквіднасці Нацыянальнага банка захоўваюцца на бягучым узроўні. Гэта рашэнне прынята Праўленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы 19 снежня 2018 года.

Па выніках 2018 года прырост спажывецкіх цэн не перавысіць 5,5 працэнта пры мэтавым паказчыку не больш за 6 працэнтаў.

Развіццё беларускай эканомікі адбываецца ва ўмовах няўстойлівасці знешняй кан'юнктуры, якая захоўваецца. З боку знешняга сектара праглядаецца часовае ўзмацненне інфляцыйнага ціску, звязанага ў першую чаргу з паскарэннем інфляцыі ў Расіі.

Эканоміка Беларусі расце тэмпамі, блізкімі да раўнаважных. Манетарныя ўмовы знаходзяцца паблізу нейтральнага ўзроўню.

У пачатку 2019 года чакаецца часовае паскарэнне інфляцыі з прычыны ціску з боку кан'юнктурных фактараў, які працягваецца, а таксама росту цэн на імпартныя тавары і паслугі. Па меры вычарпання гэтых эфектаў прагназуецца паступовае запаволенне тэмпаў росту спажывецкіх цэн. Па выніках 2019–2020 гадоў інфляцыя складзецца блізкай да ўстаноўленай мэты ў 5 працэнтаў.

Часовы характар інфляцыйных фактараў і ўмераная велічыня бягучых рызык дазваляюць захаваць працэнтныя стаўкі ў эканоміцы на бягучым узроўні.

Наступнае пасяджэнне Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па грашова-крэдытнай палітыцы запланавана на 6 лютага 2019 года.