06.02.2019  
Прэс-рэліз

Стаўка рэфінансавання і стаўка па крэдыце авернайт захоўваюцца на бягучым узроўні, стаўка па дэпазіце авернайт з 13 лютага павышаецца да 8,5 працэнта гадавых


Стаўка рэфінансавання і стаўка па крэдыце овернайт захоўваюцца на ўзроўні 10 і 11,5 працэнта гадавых адпаведна, стаўка па дэпазіце авернайт павышаецца да 8,5 працэнта гадавых з 13 лютага 2019 года.

Гэтыя рашэнні прыняты Праўленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы 6 лютага 2019 года.

Захаванню стаўкі рэфінансавання і стаўкі па крэдыце авернайт на фоне нявызначанасці знешніх умоў развіцця эканомікі спрыяла перавага фактараў, якія забяспечваюць дасягненне мэтавага параметра па інфляцыі на 2019 год без змянення характару манетарных умоў.

Павышэнне стаўкі па пастаянна даступных аперацыях выключэння ліквіднасці банкаў ажыццёўлена ў рамках планамернай работы па зніжэнні валацільнасці працэнтных ставак на крэдытна-дэпазітным рынку і дазволіць узмацніць значнасць стаўкі рэфінансавання ў трансмісійным механізме грашова-крэдытнай палітыкі.

Далейшыя рашэнні ў галіне ключавых працэнтных ставак Нацыянальнага банка будуць залежаць ад накіраванасці змяшчэння балансу паміж інфляцыйнымі і дэфляцыйнымі фактарамі.

Наступнае пасяджэнне Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па грашова-крэдытнай палітыцы запланавана на 3 мая 2019 года.