03.05.2019  
Прэс-рэліз

Стаўка рэфінансавання захоўваецца на ўзроўні 10 працэнтаў гадавых


Стаўка рэфінансавання і працэнтныя стаўкі па аперацыях рэгулявання ліквіднасці Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь захоўваюцца на бягучым узроўні. Адпаведнае рашэнне прынята Праўленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы 3 мая 2019 года.

Фактычна ў I квартале 2019 года інтэнсіўнасць інфляцыйных працэсаў некалькі павялічылася. Гадавы прырост спажывецкіх цэн у сакавіку 2019 года склаў 5,8 працэнта (5,6 працэнта ў снежні 2018 года). Такая дынаміка цэн абумоўлена галоўным чынам кароткатэрміновымі фактарамі.

Захаванне стаўкі рэфінансавання на бягучым узроўні будзе спрыяць запаволенню інфляцыйных працэсаў і дасягненню пастаўленай мэты па інфляцыі на 2019 год на фоне нявызначанасці ўплыву шэрагу ўнутраных і знешніх фактараў на інфляцыйныя працэсы.

Далейшыя рашэнні ў галіне ключавых працэнтных ставак Нацыянальнага банка будуць залежаць ад накіраванасці зрушэння балансу паміж інфляцыйнымі і дэфляцыйнымі фактарамі.

Наступнае пасяджэнне Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па грашова-крэдытнай палітыцы запланавана на 7 жніўня 2019 года.