05.07.2019  
Прэс-рэліз

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 ліпеня склалі 8,3 млрд. долараў ЗША


Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 ліпеня 2019 года, па папярэдніх звестках, склалі 8 290,7 млн. долараў ЗША (у эквіваленце).

За чэрвень 2019 года золатавалютныя рэзервы выраслі на 200,7 млн. долараў ЗША (на 2,5 працэнта) пасля росту ў маі 2019 года на 521,6 млн. долараў ЗША (на 6,9 працэнта).

У чэрвені 2019 года Урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 250 млн. долараў ЗША.

Асноўным фактарам росту ўзроўню золатавалютных рэзерваў у чэрвені стала павышэнне цаны золата на міжнародным рынку. Таксама павелічэнню рэзерваў спрыялі пакупка замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, і паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце. Акрамя таго, з 1 ліпеня 2019 года актуалізавана метадалогія разліку золатавалютных рэзерваў, што абумовіла рост паказчыка на суму каля 70 млн. долараў ЗША.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш за 7,1 млрд. долараў ЗША.