22.07.2019  
Прэс-рэліз

Аб 51-м пасяджэнні Міжбанкаўскага валютнага савета цэнтральных банкаў Беларусі і Расіі


Актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння разгледжаны на чарговым, пяцьдзясят першым, пасяджэнні Міжбанкаўскага валютнага савета Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі, якое прайшло 19–20 ліпеня 2019 года ў г. Петразаводску (Рэспубліка Карэлія) з удзелам Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Паўла Калаура і старшыні Банка Расіі Эльвіры Набіулінай, іншых прадстаўнікоў цэнтральных банкаў дзвюх краін.

Удзельнікі сустрэчы разгледзелі эканамічную сітуацыю і ход рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі ў Беларусі і Расіі ў 2019 годзе, абмеркавалі механізмы рэгулявання і нагляду фінансавай сферы, стан банкаўскіх сістэм дзвюх краін, абмяняліся інфармацыяй па іншых актуальных пытаннях бягучай дзейнасці цэнтральных банкаў Беларусі і Расіі.

Міжбанкаўскі валютны савет Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі створаны ў лістападзе 1999 года. Асноўнымі задачамі Савета з'яўляюцца падрыхтоўка міждзяржаўных пагадненняў у галіне банкаўскай дзейнасці, уніфікацыя нарматыўна-рэгулятыўнай базы фінансавай і банкаўскай сфер для стварэння роўных умоў суб'ектам гаспадарання дзвюх краін, падрыхтоўка рэкамендацый па распрацоўцы і рэалізацыі каардынаванай грашова-крэдытнай і валютнай палітыкі.