07.08.2019  
Прэс-рэліз

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 жніўня склалі 8,6 млрд. долараў ЗША


Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 жніўня 2019 года, па папярэдніх звестках, склалі 8 627,9 млн. долараў ЗША (у эквіваленце).

За ліпень 2019 года золатавалютныя рэзервы выраслі на 337,1 млн. долараў ЗША (на 4,1 працэнта) пасля росту ў чэрвені 2019 года на 200,8 млн. долараў ЗША (на 2,5 працэнта).

У ліпені 2019 года Урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 500 млн. долараў ЗША.

Павелічэнню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у ліпені спрыялі купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, паступленне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш за 7,1 млрд. долараў ЗША.