07.08.2019  
Прэс-рэліз

Стаўка рэфінансавання з 14 жніўня зніжаецца да 9,5 працэнта гадавых


З 14 жніўня 2019 года стаўка рэфінансавання зніжаецца з 10 да 9,5 працэнта гадавых, стаўка па крэдыце авернайт – з 11,5 да 10,75 працэнта гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт – з 8,5 да 8,25 працэнта гадавых.

Адпаведныя рашэнні прыняты Праўленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы 7 жніўня 2019 года.

У II квартале 2019 года інтэнсіўнасць інфляцыйных працэсаў запаволілася. Ацэнка прыросту спажывецкіх цэн з выключэннем сезоннасці за II квартал 2019 года паказвае яго зніжэнне ніжэй за мэтавы ўзровень 5 працэнтаў (на працягу папярэдніх трох кварталаў прырост знаходзіўся вышэй за гэты параметр).

Прынятыя рашэнні ў галіне працэнтнай палітыкі забяспечваюць захаванне яе нейтральнага характару ва ўмовах прагназуемага запавольвання інфляцыйных працэсаў і дасягненне пастаўленай мэты па інфляцыі на 2019 год.

Зніжэнне ставак па крэдыце авернайт і дэпазіце авернайт забяспечыць звужэнне калідора працэнтных ставак па інструментах рэгулявання ліквіднасці банкаў і будзе спрыяць павышэнню эфектыўнасці трансмісійнага механізму грашова-крэдытнай палітыкі.

Далейшыя рашэнні ў галіне ключавых працэнтных ставак Нацыянальнага банка будуць залежаць ад суадносін паміж інфляцыйнымі і дэфляцыйны фактарамі.

Наступнае пасяджэнне Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па грашова-крэдытнай палітыцы запланавана на 6 лістапада 2019 года.