06.09.2019  
Прэс-рэліз

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 верасня склалі 8,9 млрд. долараў ЗША


Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 верасня 2019 года, па папярэдніх звестках, склалі 8 891,0 млн. долараў ЗША (у эквіваленце).

За жнівень 2019 года золатавалютныя рэзервы выраслі на 263,1 млн. долараў ЗША (на 3,0 працэнта) пасля росту ў ліпені 2019 года на 337,2 млн. долараў ЗША (на 4,1 працэнта).

У жніўні 2019 года Урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 550 млн. долараў ЗША.

Павелічэнню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у жніўні спрыялі купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", паступленне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў і Нацыянальным банкам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, павелічэнне кошту манетарнага золата і паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш за 7,1 млрд. долараў ЗША.