07.10.2019

Прэс-рэліз

Пятнаццатае пасяджэнне Кансультатыўнага савета цэнтральных банкаў Беларусі і Украіны адбылося ў г. Брэсце

Бягучая эканамічная сітуацыя і ход рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі абмеркаваны на пятнаццатым пасяджэнні Кансультатыўнага савета цэнтральных банкаў Рэспублікі Беларусь і Украіны, якое адбылося 7 кастрычніка 2019 года ў г. Брэсце з удзелам Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Паўла Калаура і Старшыні Нацыянальнага банка Украіны Якава Смолія, іншых прадстаўнікоў цэнтральных банкаў дзвюх краін.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі бягучы стан і перспектывы развіцця сістэмы імгненных плацяжоў, пытанні арганізацыі ўзаемадзеяння ў сферы забеспячэння кібербяспекі ў банкаўскай сферы, а таксама міжнароднага супрацоўніцтва.

Акрамя таго, у ходзе пасяджэння бакі абмяняліся вопытам развіцця рынку нябанкаўскіх фінансавых арганізацый, абмеркаваўшы яго структуру, функцыі цэнтральнага банка па рэгуляванні і наглядзе, а таксама практычныя аспекты ажыццяўлення цэнтральным банкам адпаведнай дзейнасці.

Даведачна. Першае пасяджэнне Кансультатыўнага савета цэнтральных банкаў Рэспублікі Беларусь і Украіны адбылося ў маі 2002 года. Кансультатыўны савет быў створаны з мэтай садзейнічання развіццю знешнеэканамічных адносін паміж дзвюма краінамі, валютных рынкаў і плацежных сістэм, паляпшэння ўмоў дзейнасці суб'ектаў гаспадарання. У яго задачы і функцыі ўваходзіць падрыхтоўка і арганізацыя выканання двухбаковых пагадненняў у галіне банкаўскай дзейнасці, рашэнне бягучых праблем двухбаковага супрацоўніцтва і абмен вопытам.