06.11.2019  
Прэс-рэліз

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 лістапада склалі 9,2 млрд. долараў ЗША


Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 лістапада 2019 года, паводле папярэдніх звестак, склалі 9 193,8 млн. долараў ЗША (у эквіваленце).

За кастрычнік 2019 года золатавалютныя рэзервы выраслі на 362,9 млн. долараў ЗША (на 4,1 працэнта) пасля зніжэння ў верасні 2019 года на 60,1 млн. долараў ЗША (на 0,7 працэнта).

У кастрычніку 2019 года Урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 225 млн. долараў ЗША.

Павелічэнню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у кастрычніку спрыялі купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, паступленне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, а таксама павелічэнне кошту манетарнага золата.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш за 7,1 млрд. долараў ЗША.