06.12.2019  
Прэс-рэліз

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 снежня склалі 9,2 млрд. долараў ЗША


Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 снежня 2019 года, паводле папярэдніх звестак, склалі 9 158,9 млн. долараў ЗША (у эквіваленце).

За лістапад 2019 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на 34,9 млн. долараў ЗША (на 0,4 працэнта) пасля росту ў кастрычніку 2019 года на 362,9 млн. долараў ЗША (на 4,1 працэнта).

Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў па выніках лістапада абумоўлена планавым пагашэннем Урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на агульную суму 193 млн. долараў ЗША.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у лістападзе спрыялі купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" і паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш за 7,1 млрд. долараў ЗША.