08.01.2020  
Прэс-рэліз

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 студзеня склалі 9,4 млрд. долараў ЗША


Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2020 года, паводле папярэдніх звестак, склалі 9 393,5 млн. долараў ЗША (у эквіваленце). Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен быў скласці не менш за 7,1 млрд. долараў ЗША.

У цэлым па выніках 2019 года міжнародныя рэзервовыя актывы павялічыліся на 2,2 млрд. долараў ЗША (на 31,2 працэнта), у тым ліку за снежань – на 234,7 млн. долараў ЗША (на 2,6 працэнта).

Папаўненне золатавалютных рэзерваў у 2019 годзе ажыццяўлялася ў асноўным за кошт куплі Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", паступлення ў бюджэт падаткаў, пошлін і іншых плацяжоў у замежнай валюце, а таксама эмісіі Міністэрствам фінансаў і Нацыянальным банкам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце.

Пры гэтым Урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь за 2019 год выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 4,2 млрд. долараў ЗША, у тым ліку ў снежні каля 355 млн. долараў ЗША.

У адпаведнасці з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года з улікам пагашэння Урадам Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам унутраных і знешніх абавязацельстваў у замежнай валюце павінен скласці не менш за 7,3 млрд. долараў ЗША.