12.02.2020  
Прэс-рэліз

Стаўка рэфінансавання з 19 лютага зніжаецца да 8,75 працэнта гадавых


З 19 лютага 2020 года стаўка рэфінансавання зніжаецца з 9 да 8,75 працэнта гадавых, стаўка па крэдыце авернайт – з 10 да 9,75 працэнта гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт – з 8 да 7,75 працэнта гадавых.

Адпаведныя рашэнні прыняты Праўленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы 12 лютага 2020 года.

Тэкст заявы Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка па выніках праведзенага пасяджэння.

Чарговае пасяджэнне Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па грашова-крэдытнай палітыцы запланавана на 13 мая 2020 года.