06.03.2020  
Прэс-рэліз

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 сакавіка склалі 8,8 млрд. долараў ЗША


Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 сакавіка 2020 года, па папярэдніх звестках, склалі 8 804,9 долараў ЗША (у эквіваленце).

За люты 2020 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на 438,2 млн. долараў ЗША (на 4,7 працэнта) пасля зніжэння ў студзені на 150,4 млн. долараў ЗША (на 1,6 працэнта).

Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў па выніках лютага ў асноўным абумоўлена планавым пагашэннем Урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на агульную суму 383,5 млн. долараў ЗША, а таксама продажам Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондовая біржа".

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у лютым спрыялі паступленне замежнай валюты ў бюджэт, паступленне сродкаў ад продажу аблігацый Міністэрства фінансаў, намініраваных у замежнай валюце, а таксама павелічэнне кошту манетарнага золата.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года павінен скласці не менш за 7,3 млрд. долараў ЗША.