НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Плацежны баланс Рэспублікі Беларусь з дзяржавамі – членамі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС)

Плацежны баланс Рэспублікі Беларусь з дзяржавамі – членамі ЕАЭС* – гэта статыстычная сістэма, у якой адлюстроўваюцца знешнеэканамічныя аперацыі, якія адбыліся на працягу пэўнага перыяду часу паміж рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь і дзяржавамі – членамі ЕАЭС.

У якасці метадалагічнай асновы распрацоўкі плацежнага балансу Рэспублікі Беларусь з дзяржавамі – членамі ЕАЭС выкарыстоўваюцца падыходы, выкладзеныя ў шостым выданні Кіраўніцтва па плацежным балансе і міжнароднай інвестыцыйнай пазіцыі (МВФ, 2009) (далей – КПБ6).

Метадалагічныя падыходы і статыстычныя паказчыкі двухбаковага плацежнага балансу Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй штогод узгадняюцца з Цэнтральным банкам Расійскай Федэрацыі. Статыстычныя паказчыкі двухбаковага плацежнага балансу Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Казахстан прадстаўлены на аснове даных беларускага боку. Статыстычныя паказчыкі двухбаковага плацежнага балансу Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Кыргызстан прадстаўлены на аснове даных беларускага боку.

Асноўныя паняцці, вызначэнні, якія выкарыстоўваюцца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь пры падрыхтоўцы плацежнага балансу Рэспублікі Беларусь з дзяржавамі – членамі ЕАЭС:


Статыстычная інфармацыя:

у адпаведнасці з КПБ6:


Каментарый да плацежнага балансу Рэспублікі Беларусь з дзяржавамі – членамі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС)


Гл. таксама:


* Мытны саюз Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан дзейнічае з 10.10.2008 – дня ўваходжання ў сілу Дагавора аб стварэнні адзінай мытнай тэрыторыі і фарміраванні Мытнага саюза Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі ад 06.10.2007. З 01.01.2012 пачала дзейнічаць Адзіная эканамічная прастора названых дзяржаў, асноўнымі прынцыпамі функцыянавання якой з'яўляецца забеспячэнне свабоды перамяшчэння тавараў, паслуг, фінансавага і чалавечага капіталу праз межы дзяржаў – удзельніц Адзінай эканамічнай прасторы. З 1 студзеня 2015 г. увайшоў у сілу Дагавор аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) у складзе Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Рэспублікі Кыргызстан і Расійскай Федэрацыі.