НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Паказчыкі фінансавай устойлівасці

Паказчыкі фінансавай устойлівасці (ПФУ) з'яўляюцца распрацаванай Міжнародным валютным фондам сістэмай індыкатараў, якія характарызуюць цяперашні фінансавы стан і ўстойлівасць сектара дэпазітных устаноў ва ўзаемасувязі з іншымі сектарамі эканомікі. Мэтай разліку і распаўсюджвання ПФУ з'яўляецца ацэнка і кантроль фінансавых сістэм для павышэння фінансавай стабільнасці.

Разлік ПФУ ажыццяўляецца па методыцы, якая адпавядае рэкамендацыям, змешчаным у выданні Міжнароднага валютнага фонда "Паказчыкі фінансавай устойлівасці. Дапаможнік па складанні" (МВФ, 2007 г.).

Галоўным складальнікам сістэмы ПФУ з'яўляюцца паказчыкі сектара дэпазітных устаноў. Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь штоквартальна разлічваецца і публікуецца базавы набор ПФУ па сектары дэпазітных устаноў (12 паказчыкаў) і 20 паказнікаў рэкамендаванага набору.

ПФУ, якія разлічваюцца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь, і метазвесткі, што іх суправаджаюць, размяшчаюцца на сайце МВФ у сетцы Інтэрнэт.