НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Паказчыкі фінансавай устойлівасці. Метазвесткі

Агульныя палажэнні

Табліца “Паказчыкі фінансавай устойлівасці” змяшчае набор паказчыкаў, якія штоквартальна разлічваюцца на падставе методыкі, выкладзенай у выданні Міжнароднага валютнага фонду “Паказчыкі фінансавай устойлівасці. Кіраўніцтва па складанні” (МВФ, 2007 г.) (далей – Кіраўніцтва па складанні ПФУ). У адпаведнасці з Кіраўніцтвам па складанні ПФУ паказчыкі падзелены на базавыя (якія ахопліваюць асноўныя катэгорыі банкаўскай рызыкі) і рэкамендаваныя. Паказчыкі фарміруюцца па ўсёй сукупнасці банкаў Рэспублікі Беларусь, за выключэннем банкаў, якія знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі.

Крыніцай інфармацыі з’яўляюцца звесткі балансаў дзеючых банкаў Рэспублікі Беларусь і справаздачнасці, якая прадстаўляецца банкамі ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб нарматывах бяспечнага функцыянавання для банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 28.09.2006 № 137, і Інструкцыяй аб парадку фарміравання і выкарыстання банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі спецыяльных рэзерваў на пакрыццё магчымых страт па актывах і аперацыях, не адлюстраваных на балансе, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 28.09.2006 № 138.

Характарыстыка асобных паказчыкаў

Адносіны нарматыўнага капіталу да актываў, узважаных па рызыцы, разлічваюцца дзяленнем велічыні нарматыўнага капіталу на велічыню актываў і пазабалансавых абавязацельстваў, ацэненых па ўзроўні рызыкі.

Адносіны нарматыўнага капіталу першага ўзроўню да актываў, узважаных па рызыцы, разлічваюцца дзяленнем велічыні нарматыўнага капіталу першага ўзроўню на велічыню актываў і пазабалансавых абавязацельстваў, ацэненых па ўзроўні рызыкі. Капітал I узроўню разлічваецца як сума асноўнага капіталу I узроўню і дадатковага капіталу I узроўню.

Адносіны крэдытаў і пазык, якія не абслугоўваюцца, за вылікам створаных рэзерваў да капіталу разлічваюцца дзяленнем велічыні праблемных актываў (за вылікам створаных па іх спецыяльных рэзерваў на пакрыццё магчымых страт па актывах і аперацыях, не адлюстраваных на балансе) на велічыню нарматыўнага капіталу.

Адносіны крэдытаў і пазык, якія не абслугоўваюцца, да сукупных валавых крэдытаў і пазык разлічваюцца дзяленнем велічыні праблемных актываў на велічыню актываў, якія падвяргаюцца крэдытнай рызыцы.

Адносіны размеркавання крэдытаў і пазык па сектарах да сукупных крэдытаў і пазык разлічваюцца дзяленнем сумы запазычанасці па крэдытах, выдадзеных банкамі адпаведнаму сектару эканомікі, на сукупную велічыню запазычанасці па крэдытах, прадастаўленых банкамі кліентам-рэзідэнтам і нерэзідэнтам. Сума запазычанасці па крэдытах пры разліку гэтага паказчыка разлічваецца зыходзячы з даных бухгалтарскіх балансаў банкаў у адпаведнасці з Кіраўніцтвам па складанні ПФУ.

Норма прыбытку на актывы разлічваецца дзяленнем сумы прыбытку за 12 месяцаў, што папярэднічаюць справаздачнай даце, да выліку падатку на прыбытак, на сярэднюю храналагічную велічыню актываў за 12 месяцаў, што папярэднічаюць справаздачнай даце. Сума актываў разлічваецца на падставе даных бухгалтарскіх балансаў банкаў у адпаведнасці з методыкай Кіраўніцтва па складанні ПФУ і ўключае фінансавыя і нефінансавыя актывы. Вытворныя фінансавыя інструменты адбіваюцца на валавой аснове.

Норма прыбытку на ўласны капітал разлічваецца дзяленнем сумы прыбытку за 12 месяцаў, што папярэднічаюць справаздачнай даце, да выліку падатку на прыбытак, на сярэднюю храналагічную велічыню капіталу за 12 месяцаў, што папярэднічаюць справаздачнай даце. Капітал разлічваецца на падставе даных бухгалтарскіх балансаў банкаў як рознасць паміж сукупнымі актывамі і абавязацельствамі.

Адносіны прыбытку па працэнтах да валавога даходу разлічваюцца дзяленнем велічыні чыстага працэнтнага даходу на велічыню валавога даходу. Чысты працэнтны даход адлюстроўвае розніцу паміж працэнтным даходам і працэнтным выдаткам, назапашаную па такіх інструментах, як дэпазіты, крэдыты, даўгавыя каштоўныя паперы і іншая запазычанасць. Валавы даход вызначаецца як сума чыстага працэнтнага даходу і непрацэнтнага даходу.

Адносіны непрацэнтных выдаткаў да валавога даходу разлічваюцца дзяленнем велічыні непрацэнтных выдаткаў на велічыню валавога даходу. Непрацэнтныя выдаткі ўключаюць усе выдаткі, за выключэннем працэнтных выдаткаў. Адносіны ліквідных актываў да сукупных актываў разлічваюцца дзяленнем велічыні ліквідных актываў на велічыню сукупных актываў.

Ліквідныя актывы, разлічаныя на падставе азначэння Кіраўніцтва па складанні ПФУ, уключаюць: наяўныя грашовыя сродкі, у тым ліку каштоўныя металы і каштоўныя камяні; сродкі ў Нацыянальным банку (у тым ліку сродкі, дэпанiраваныя звыш сумы фіксаванай часткі рэзервовых патрабаванняў); каштоўныя паперы, якія могуць быць лёгка пераведзены ў наяўнасць; фінансавыя актывы з тэрмінам да запатрабавання і да 90 дзён. Сума сукупных актываў разлічваецца на падставе даных бухгалтарскіх балансаў банкаў у адпаведнасці з методыкай Кіраўніцтва па складанні ПФУ і ўключае фінансавыя і нефінансавыя актывы. Вытворныя фінансавыя інструменты адбіваюцца на валавой аснове.

Адносіны ліквідных актываў да кароткатэрміновых абавязацельстваў разлічваюцца дзяленнем велічыні ліквідных актываў на велічыню абавязацельстваў з тэрмінам выканання да 90 дзён.

Адносіны чыстай адкрытай валютнай пазіцыі да капіталу разлічваюцца дзяленнем велічыні поўнай чыстай адкрытай пазіцыі ў замежнай валюце на велічыню нарматыўнага капіталу. Поўная чыстая адкрытая пазіцыя ў замежнай валюце разлічваецца шляхам пераліку чыстай адкрытай пазіцыі ў кожнай валюце (у тым ліку ў каштоўных металах, за выключэннем мерных зліткаў) у валюту справаздачы, выкарыстоўваючы бягучыя курсы, і затым падсумоўваннем гэтых пазіцый.

Адносіны капіталу да актываў разлічваюцца дзяленнем велічыні капіталу на велічыню сукупных актываў. Капітал разлічваецца на падставе даных бухгалтарскіх балансаў банкаў як рознасць паміж сукупнымі актывамі і абавязацельствамі. Сума сукупных актываў разлічваецца на падставе даных бухгалтарскіх балансаў банкаў у адпаведнасці з методыкай Кіраўніцтва па складанні ПФУ і ўключае фінансавыя і нефінансавыя актывы. Вытворныя фінансавыя інструменты адбіваюцца на валавой аснове.

Адносіны буйных адкрытых пазіцый да капіталу разлічваюцца дзяленнем сукупнай сумы буйных рызык банкаў на велічыню нарматыўнага капіталу. Рызыка разглядаецца як буйная, калі памер крэдытнай рызыкі на аднаго даўжніка перавышае 10 працэнтаў ад нарматыўнага капіталу банка.

Адносіны геаграфічнага размеркавання крэдытаў і пазык да сукупных крэдытаў і пазык разлічваюцца дзяленнем сумы запазычанасці па крэдытах, прадастаўленых банкамі Рэспублікі Беларусь пазычальнікам – рэзідэнтам краін, якія адносяцца да адпаведнага рэгіёна, на сукупную велічыню запазычанасці па крэдытах, прадастаўленых банкамі кліентам-рэзідэнтам і нерэзідэнтам. Сума запазычанасці па крэдытах, выдадзеных нерэзідэнтам, у разрэзе краін і рэгіёнаў пры разліку гэтага паказчыка вызначаецца на падставе даных статыстыкі міжнароднай інвестыцыйнай пазіцыі.

Адносіны валавой пазіцыі па вытворных фінансавых інструментах на баку актываў да капіталу разлічваюцца дзяленнем велічыні патрабаванняў па вытворных фінансавых інструментах на велічыню капіталу. Капітал разлічваецца на падставе даных бухгалтарскіх балансаў банкаў як рознасць паміж сукупнымі актывамі і абавязацельствамі.

Адносіны валавой пазіцыі па вытворных фінансавых інструментах на баку пасіваў да капіталу разлічваюцца дзяленнем велічыні абавязацельстваў па вытворных фінансавых інструментах на велічыню капіталу. Капітал разлічваецца на падставе даных бухгалтарскіх балансаў банкаў як рознасць паміж сукупнымі актывамі і абавязацельствамі.

Адносіны даходу ад трэйдынгавых аперацый да сукупнага даходу разлічваюцца дзяленнем чыстага даходу па аперацыях з каштоўнымі паперамі, з замежнай валютай і з вытворнымі фінансавымі інструментамі на велічыню валавога даходу.

Адносіны выдаткаў на персанал да непрацэнтных расходаў разлічваюцца дзяленнем велічыні выдаткаў на ўтрыманне персаналу на велічыню непрацэнтных выдаткаў. Непрацэнтныя выдаткі ўключаюць усе выдаткі, за выключэннем працэнтных выдаткаў.

Спрэд паміж даведачнымі стаўкамі па крэдытах і дэпазітах разлічваецца як розніца паміж сярэдняй працэнтнай стаўкай за справаздачны квартал па ўсіх крэдытах банкаў фізічным і юрыдычным асобам у беларускіх рублях (без уліку крэдытаў, прадастаўленых на льготных умовах па рашэннях Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урада Рэспублікі Беларусь, за кошт сродкаў рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання) і сярэдняй працэнтнай стаўкай за справаздачны квартал па ўсіх тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах) фізічных і юрыдычных асоб у беларускіх рублях, выражаная ў базісных пунктах.

Спрэд паміж максімальнай і мінімальнай міжбанкаўскай стаўкамі разлічваецца як рознасць паміж максімальным і мінімальным узроўнем працэнтнай стаўкі па прыцягненні сродкаў на міжбанкаўскім рынку на працягу квартала, які папярэднічае справаздачнай даце, выражаная ў базісных пунктах.

Адносіны дэпазітаў кліентаў да сукупных крэдытаў і пазык (без міжбанкаўскіх) разлічваюцца дзяленнем сумы пераводных і іншых дэпазітаў, размешчаных у банках фізічнымі і юрыдычнымі асобамі (за выключэннем іншых фінансавых арганізацый), на велічыню сукупных крэдытаў і пазык (без уліку міжбанкаўскіх).

Адносіны валютных крэдытаў і пазык да сукупных крэдытаў і пазык разлічваюцца дзяленнем сумы запазычанасці па крэдытах у замежнай валюце на сукупную велічыню запазычанасці па крэдытах, прадастаўленых банкамі кліентам. Сума запазычанасці па крэдытах пры разліку гэтага паказчыка разлічваецца зыходзячы з даных бухгалтарскіх балансаў банкаў у адпаведнасці з Кіраўніцтвам па складанні ПФУ.

Адносіны валютных абавязацельстваў да сукупных абавязацельстваў разлічваюцца дзяленнем велічыні абавязацельстваў у замежнай валюце на велічыню сукупных абавязацельстваў. Велічыня абавязацельстваў пры разліку гэтага паказчыка вызначаецца зыходзячы з даных бухгалтарскіх балансаў банкаў у адпаведнасці з Кіраўніцтвам па складанні ПФУ. Вытворныя фінансавыя інструменты адбіваюцца на чыстай аснове як рознасць паміж абавязацельствамі і актывамі.

Адносіны актываў іншых фінансавых карпарацый да сукупных актываў фінансавай сістэмы разлічваюцца дзяленнем велічыні фінансавых актываў страхавых арганізацый, лізінгавых арганізацый, ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь", ДУ "Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб", ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" на суму фінансавых актываў, якія належаць дэпазітным установам, іншым фінансавым карпарацыям, нефінансавым карпарацыям, хатнім гаспадаркам, сектару дзяржаўнага кіравання і Нацыянальнаму банку Рэспублікі Беларусь.

Адносіны актываў іншых фінансавых карпарацый да ВУП разлічваюцца дзяленнем сярэдняй храналагічнай велічыні фінансавых актываў страхавых арганізацый, лізінгавых арганізацый, ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь", ДУ "Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб", ААТ "Беларуская валютна-фондавай біржы" за 4 кварталы, якія папярэднічаюць справаздачнай даце, на велічыню валавога ўнутранага прадукту за 12 месяцаў, што папярэднічаюць справаздачнай даце.

Адносіны доўгу хатніх гаспадарак да ВУП разлічваюцца дзяленнем сярэдняй храналагічнай велічыні патрабаванняў фінансавага сектара да фізічных асоб за 4 кварталы, якія папярэднічаюць справаздачнай даце, на велічыню валавога ўнутранага прадукту за 12 месяцаў, што папярэднічаюць справаздачнай даце.

Адносіны выплат хатніх гаспадарак у кошт абслугоўвання доўгу і пагашэння яго асноўнай сумы да даходу разлічваюцца дзяленнем сумы сродкаў, атрыманых банкамі ў выплату працэнтаў і пагашэнне запазычанасці па крэдытах, прадастаўленых фізічным асобам, на велічыню грашовых даходаў насельніцтва.

Цэны на жылую нерухомасць адлюстроўваюць працэнтнае змяненне сярэдняй цаны квадратнага метра жылля, выражанай у беларускіх рублях, у ізаляваных памяшканнях (кватэрах) за справаздачны квартал да аналагічнага квартала папярэдняга года.

Цэны на камерцыйную нерухомасць адлюстроўваюць працэнтнае змяненне сярэдняй цаны квадратнага метра ізаляваных памяшканняў, якія не адносяцца да жыллёвага фонду (вытворчага, адміністрацыйнага і гандлёвага прызначэння), выражанай у беларускіх рублях, за справаздачны квартал да аналагічнага квартала папярэдняга года.

Адносіны крэдытаў і пазык на жылую нерухомасць да сукупных крэдытаў і пазык разлічваюцца дзяленнем сумы запазычанасці фізічных асоб – рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь перад банкамі Рэспублікі Беларусь па прадстаўленых ім крэдытах на будаўніцтва (рэканструкцыю) і набыццё жылля на сукупную велічыню запазычанасці па крэдытах, прадастаўленых банкамі кліентам-рэзідэнтам і нерэзідэнтам. Сума запазычанасці па крэдытах пры разліку гэтага паказчыка разлічваецца зыходзячы з даных бухгалтарскіх балансаў банкаў у адпаведнасці з Кіраўніцтвам па складанні ПФУ.

Адносіны крэдытаў і пазык на камерцыйную нерухомасць да сукупных крэдытаў і пазык разлічваюцца дзяленнем сумы запазычанасці па крэдытах, прадастаўленых банкамі кліентам – рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па відзе эканамічнай дзейнасці "будаўніцтва", на сукупную велічыню запазычанасці па крэдытах, прадастаўленых банкамі кліентам-рэзідэнтам і нерэзідэнтам. Сума запазычанасці па крэдытах пры разліку гэтага паказчыка разлічваецца зыходзячы з даных бухгалтарскіх балансаў банкаў у адпаведнасці з Кіраўніцтвам па складанні ПФУ.